Летась КДК выявіў 118 карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы
22 траўня, Позірк. У 2023 годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў 118 карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы, заявіў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 22 траўня ў Мінску старшыня КДК Васіль Герасімаў.
Кіраўнік кантрольнага органа адзначыў, што “па фактах неабгрунтаванага пасярэдніцтва” ў гэтай сферы таксама было выяўлена 106 злачынстваў.
“У мэтах спынення карупцыйных праяў на працягу 2023 года аператыўна вывучалася дзейнасць больш як 200 важнейшых для эканомікі краіны прадпрыемстваў”, — падкрэсліў Герасімаў.
Чыноўнік паведаміў, што былі “выкрытыя маштабныя карупцыйныя схемы ў прамысловасці, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, нарыхтоўцы другаснай сыравіны, ахове здароўя і іншых сферах”.
Летась КДК правёў “маштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў дачыненні да кантакт-цэнтраў 115”, у выніку якіх “выяўленыя шматлікія факты неналежнага разгляду заявак грамадзян і невыканання тэрмінаў іх разгляду”.
Па выніках праверак і выпрацаваных прапаноў атрымалася “істотна падвысіць эфектыўнасць працы кантакт-цэнтраў 115, пашырыць кола падключаных да сістэмы ўліку арганізацый-выканаўцаў жыллёва-камунальных паслуг”, сцвярджае Герасімаў.
8 лютага Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК паведаміў, што ў 2023 годзе займаўся спыненнем “падатковых злачынстваў, каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, выплаты заробкаў “у канвертах”, нелегальнага абароту крыптавалют, супрацьдзеяннем карупцыі”. Сцвярджалася, што выяўлена 703 злачынствы, у тым ліку 369 цяжкіх.
Варта адзначыць, што КДК, як і іншыя сілавыя структуры Беларусі, замешаны ў палітычна матываваных пераследах праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Як “фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці” ўлады ў Мінску трактуюць сярод іншага пералічэнне сродкаў фондам салідарнасці, на дапамогу палітвязняў, падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, ды інш.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка