КДК накіраваў сілавікам 1,3 тыс. матэрыялаў пра грашовыя аперацыі, у тым ліку па “фінансаванні дэструктыўных сіл”

8 лютага, Позірк. Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю (КДК) летась займаўся выяўленнем “падазроных фінансавых аперацый, звязаных з легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваннем супрацьпраўнай дзейнасці”. Пра гэта было заяўлена 8 лютага ў Мінску на выніковай калегіі КДК, паведамляе прэс-служба ведамства.
“Накіравана амаль 1,3 тыс. інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў праваахоўным і кантралюючым органам рэспублікі, падраздзяленням фінансавай выведкі замежных дзяржаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Акцэнт рабіўся на кантролі за фінансавымі аперацыямі з крыптавалютамі, па вываду сродкаў за мяжу, фінансаванні дэструктыўных сіл”.
Адзначаецца, што ў гэтым плане дэпартамент працаваў з Еўразійскай групай па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму, а таксама Групай распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (штаб-кватэра ў Парыжы).
Акрамя таго, паводле інфармацыі ведамства, Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК летась займаўся спыненнем “падатковых злачынстваў, каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, выплаты зарплат “у канвертах”, нелегальнага абароту крыптавалют, супрацьдзеяннем карупцыі”. Сцвярджаецца, што выяўленыя 703 злачынствы, у тым ліку 369 цяжкіх.
Варта адзначыць, што КДК, як і іншыя сілавыя структуры Беларусі, замяшаны ў палітычна матываваных пераследах праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Як “фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці” ўлады ў Мінску трактуюць сярод іншага пералічэнне сродкаў фондам салідарнасці, у дапамогу палітвязняў, на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць на баку Украіны, ды інш.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

