На развітанні з прэзідэнтам Ірана Раісі мінімум 13 краін прадстаўлена вышэй за Беларусь
22 траўня, Позірк. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыбыў у Тэгеран на цырымонію развітання з загінулымі ў авіякатастрофе прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, міністрам замежных спраў Хасейнам Амір-Абдалахіянам і іншымі чыноўнікамі, паведаміў 22 траўня неафіцыйны тэлеграм-канала МЗС Беларусі.
Нягледзячы на шчыльную беларуска-іранскую супрацу, Мінск прадстаўлены на жалобнай цырымоніі не на самым высокім узроўні.
З інфармацыі іранскага агенцтва Mehr вынікае, што на развітанні чакаюць эміра і прэм’ер-міністра Катара, нацыянальнага лідара Туркменістана, прэзідэнтаў Таджыкістана і Туніса, прэм’ер-міністра і спікера парламента Ірака, кіраўнікоў урадаў Арменіі, Азербайджана і Пакістана, кіраўнікоў парламентаў Алжыра, Казахстана, Лівана, Расіі і Узбекістана.
Раісі, Амір-Абдалахіян, а таксама губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малек Рахмаці і прадстаўнік вярхоўнага лідара ў згаданай правінцыі аятала Махамад Алі Але-Хашам загінулі ў выніку крушэння верталёта 19 траўня.
Беларускае МЗС выказала спачуванне ў сувязі з тым, што адбылося, назваўшы загінулых “сапраўднымі сябрамі Беларусі”. Аляксандр Лукашэнка, рэжым якога апошнім часам актыўна наладжваў сувязі з іранскім кіраўніцтвам, у сваім спачуванні адзначыў, што назаўжды захавае “самыя цёплыя ўспаміны пра сустрэчы і размовы са спадаром прэзідэнтам, які быў сапраўдным сябрам Беларусі і шмат клапаціўся пра развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва”.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+