ByPol абвінаваціў СМІ ў негатыўным выстаўленні агітацыі праз бот плана “Перамога”

22 траўня, Позірк. У адказ на “на крытыку выкарыстання чат-бота плана “Перамога” для “прыцягнення ўвагі да выбараў у Каардынацыйную раду” (КР), арганізацыя былых сілавікоў ByPol абвінаваціла СМІ ў выстаўленні “ў негатыўным святле” палітычнай агітацыі з дапамогай гэтага рэсурса.
“З прычыны таго, што апошняя рассылка задзейнічала вялікую колькасць карыстальнікаў плана “Перамога” і для многіх гэтае паведамленне стала першым у чат-боце, разумеем, гэта выклікала рэзананс”, — гаворыцца ў заяве ByPol.
Арганізацыя адзначыла, што “ўцягнутасць беларусаў у першыя дэмакратычныя выбары ў XXI стагоддзі” з’яўляецца “важным сігналам” як для ўсіх суайчыннікаў, так і для міжнароднай супольнасці, “пра тое, наколькі беларусы не “перавярнулі старонку” з 2020 года, наколькі яны па-ранейшаму адданыя ідэям дэмакратычных перамен у краіне і гатовыя — хаця б бяспечна і віртуальна — выказаць гэта”.
“На жаль, СМІ, якія сёння актыўна крытыкуюць нас, не паказалі такой жа актыўнасці ў асвятленні тэмы выбараў і прыцягненні шырокай аўдыторыі да выбараў у Каардынацыйную раду. Менавіта таму для прыцягнення ўвагі арміі неабыякавых беларусаў да такіх важных для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху выбараў быў выкарыстаны чат-бот плана “Перамога” сёння”, — тлумачыцца ў заяве.
Арганізацыя заявіла, што ўдзельнікі плана, якія пацвердзілі “гатоўнасць да актыўнага супраціву, пераведзеныя ў іншыя каналы камунікацый у мэтах бяспекі”, аднак у чат-боце “застаюцца дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў”, якім і было адрасавана паведамленне.
Варта адзначыць, што паведамленне ў чат-боце плана “Перамога” ўтрымлівала не толькі заклік удзельнічаць у выбарах у КР, але і заклік галасаваць за спіс “Закон і Правапарадак”, лідарам якога з’яўляецца кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў. На пачатку красавіка дзеля ўдзелу ў выбарах ён пакінуў пасаду каардынатара згаданага плану.
Старшыня камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька паведаміла “Позірку”, што орган зараз абмяркоўвае сваю рэакцыю і магчымыя наступствы дзеянняў Азарава.
На просьбу пракаментаваць сітуацыю прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна перадала “Позірку”адказ, які дэмакратычны лідар раней дала медыя “Зеркало”. У прыватнасці палітык паведаміла, што рассылка не была ўзгодненая ні з офісам Ціханоўскай, ані з Аб’яднаным пераходным кабінетам. На яе думку, дапушчана злоўжыванне, якое “можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны”. Дэмлідар заявіла, што цяпер Азараў пазбаўлены доступу да бота плана “Перамога”.
“Позірк” накіраваў Азараву просьбу пракаментаваць сітуацыю, але адказ пакуль не атрымаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

