У дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай распачата спецвытворчасць (дапоўнена)

24 траўня, Позірк. У дачыненні да праваабаронцы, экаактывісткі Алены Маслюковай 23 траўня распачата спецыяльная вытворчасць.
Згодна з апублікаваным на сайце Следчага камітэта пералікам асоб, у дачыненні да якіх ініцыяваная гэтая працэдура (абноўлены 24 траўня), 59-гадовая жанчына абвінавачваецца паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна).
Ёй прапанавана з’явіцца ў Светлагорскі раённы аддзел СК (Гомельская вобласць).
Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, Маслюкова ўзначальвала светлагорскае аддзяленне праваабарончага цэнтра “Вясна”, была актывісткай кампаній “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ды інш.
У 2018 годзе была ў ліку ініцыятараў кампаніі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


