Ціханоўская: Наспеў час умацаваць супрацу ПАСЕ і беларускіх дэмсіл

24 траўня, Позірк. Наспеў час умацаваць супрацу Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла 24 траўня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская на пасяджэнні Сталага камітэта ПАСЕ.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што сустрэча была прымеркаваная да пачатку выканання Літвой функцый старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы.
Паводле слоў Ціханоўскай, дзякуючы ўмацаванню супрацы ПАСЕ і дэмсіл з’явіцца магчымасць распрацаваць “эфектыўную стратэгію ў дачыненні да Беларусі”.
Палітык падзякавала ПАСЕ, кожнай краіне арганізацыі і іх парламентам за “адданасць свабоднай Беларусі і суверэннай Украіне”, падкрэсліўшы, што тыя змагаюцца “супраць аднаго і таго ж зла”, “за адну і тую ж будучыню — мірную, дэмакратычную і квітнеючую Еўропу”.
“Каб перамагчы, нам трэба, з аднаго боку, ізаляваць дыктатараў Пуціна і Лукашэнку, з іншага — падтрымаць усіх, хто змагаецца за волю, — сказала яна. — Санкцыі — гэта не панацэя, а спосаб паслабіць дыктатарскія рэжымы, пазбавіць іх рэсурсаў для вядзення вайны і тэрору. Яны не мусяць мець пралазаў і адступленняў. Ізалюючы Лукашэнку, я прашу вас не ізаляваць беларускі народ”.
Падзякаваўшы ПАСЕ за студзеньскую рэзалюцыю па Беларусі, Ціханоўская падкрэсліла, што нельга дапусціць “з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай”, бо “гэта тое, чаго хочуць дыктатары”. “Пакуль мы размаўляем, менш чым за 100 кіламетраў адсюль Лукашэнка прымае Пуціна ў Мінску”, — сказала дэмлідар.
Паводле яе слоў, з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спрабуе замацаваць свой кантроль над Беларуссю, знішчыць яе суверэнітэт і нацыянальную ідэнтычнасць людзей. Беларусь, лічыць яна, з’яўляецца “ключавым элементам ваеннай машыны Пуціна, але і самым слабым яе звяном”: “Таму што беларусы ня хочуць Расіі”.
“Мы хочам, каб Беларусь уступіла ў Савет Еўропы, — падкрэсліла яна. — Гэта будзе наш першы крок на шляху інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз. А пакуль падтрымайце наш заклік надаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце міністраў. Давайце пазбавім нелегітымны рэжым у Мінску права прадстаўляць Беларусь. Я ведаю, што гэта беспрэцэдэнтна. Але мы жывём у нетрадыцыйны час. І такія часы патрабуюць нестандартных рашэнняў”.
Дэмлідар нагадала пра беларускіх палітвязняў, шмат з іх больш за год знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Яна падзякавала за запрашэнне ліквідаваных на радзіме, але працуючых за мяжой беларускіх партый да ўдзелу ў працы ПАСЕ, а таксама заклікала ўдзельнікаў пасяджэння ўзяць удзел у канфэрэнцыі па Беларусі ў Люксэмбургу 6–7 чэрвеня.
“Мы абмяркуем ролю нацыянальных парламентаў у вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні, якіх рэжым пазбавіў дакументаў, зрабіўшы сотні тысяч людзей фактычнымі асобамі без грамадзянства”, — сказала палітык.
25 студзеня ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць усіх палітвязняў. У дакуменце пацверджана, што арганізацыя ўсё гэтак жа выступае за падтрымку і абарону правоў, свабод і бяспекі ўсіх беларусаў.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

