Лукашэнка падпісаў закон аб узаемнай абароне інвестыцый Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі
27 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, паведаміла 27 траўня прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Пагадненне было падпісанае 9 снежня 2023 года падчас візіту Лукашэнкі ў гэтую афрыканскую краіну.
Адзначаецца, што дакумент дазволіць выкарыстоўваць “дзейсныя механізмы для абароны беларускіх інвестараў у Экватарыяльнай Гвінеі”, што, на думку ўладаў, будзе садзейнічаць “больш інтэнсіўнаму развіццю гандлёва-эканамічнай супрацы”.
Сярод іншага пагадненне прадугледжвае стварэнне “спрыяльных умоў для ажыццяўлення інвестыцый” і абарону ад “прымусовага адабрання маёмасці, раўнасільнага па наступствах экспрапрыяцыі і нацыяналізацыі”.
Па выніках двухбаковых перамоў 9 снежня ў сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі Малаба 81-гадовы прэзідэнт гэтай афрыканскай дзяржавы Тэадора Абіянг Нгема Мбасога і Лукашэнка падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Дакумент, разлічаны на 2024–2026 гады, быў распрацаваны “з улікам патрэбаў экватагвінейскага боку і носіць комплексны характар”. Ён ахоплівае “15 ключавых кірункаў узаемадзеяння”, уключаючы “кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку”.
Акрамя пагаднення аб абароне інвестыцый, бакі дамовіліся аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і спыненні ўхіленняў ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць.
“Вось гэта подзвіг, які здзейснілі члены ўрадаў Экватарыяльнай Гвінеі і Беларусі, нашы адмыслоўцы. 74 канкрэтныя праекты, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшыя 2–3 гады. Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы”, — сказаў тады Лукашэнка.
Да канца 2024 года ў Мінску павінна пачаць працу дыппрадстаўніцтва Экватарыяльнай Гвінеі.
4 сакавіка ў Малаба прайшло пасяджэнне камісіі па міжнародным ваенным супрацоўніцтве (МВС), на якім Беларусь і Экватарыяльная Гвінея вызначылі напрамкі супрацоўніцтва і ўзгаднілі дакументы “да запланаваных мерапрыемстваў высокага ўзроўню”, заявіў па выніках сустрэчы начальнік дэпартамента МВС — памочнік міністра абароны Валерый Равенка.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства