Мінск 16:25

Чытачы “Позірку” ў Беларусі паведамляюць пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкса”

Фота: сайт "Яндэкс Go"

11 кастрычніка, Позірк. Перабоі ў працы інтэрнэт-дадаткаў кампаніі “Яндэкс” (РФ) фіксуюцца ў Беларусі, пра гэта “Позірку” паведамілі чытачы.

Са збоямі працуюць розныя сэрвісы “Яндэкса”, у тым ліку таксі.

“Яндэкс таксі” працавала крыва, але замовіць атрымалася, — паведаміў адзін з чытачоў. — Кіроўца казаў, што раніцай наогул нічога не працавала. Я гатоўкай плаціў, ён быў вельмі рады, бо па карце сумы рандомные паказвае”.

Раней незалежныя СМІ паведамілі пра збоі ў працы дадаткаў “Яндэкс”. Раніцай не працавалі сэрвіс заказу таксі “Яндэкс GO”, а таксама “Яндэкс Пэй”, “Яндэкс Музыка”, “Дома з Алісай”, “Кінопошук”.

Раніцай 11 кастрычніка кампанія паведаміла, што ў выніку атакі ўкраінскіх БПЛА пашкоджаная інфраструктура дата-цэнтра “Яндэкса” ва Уладзіміры (РФ). “Праца дата-цэнтра цалкам спыненая. Пацярпелых няма, профільныя службы ўжо працуюць на месцы ліквідуюць наступствы”, — гаварылася ў паведамленні.

Падзяліцца: