Пасля нажавога ранення вайскоўца Польшча накіравала на мяжу з Беларуссю дадатковыя сілы

28 траўня, Позірк. Польшча накіравала на ахову мяжы з Беларуссю дадатковыя сілы, паведаміў 28 траўня ў сацсетцы Х прэм’ер-міністр гэтай дзяржавы Дональд Туск.
Рашэнне прынятае ў сувязі нападам мігранта на польскага вайскоўца, у выніку чаго той шпіталізаваны.
“Салдаты і афіцэры абараняюць нашу мяжу, рызыкуючы сваім жыццём. Аб параненым салдаце добра клапоцяцца, як і пра яго сям’ю”, — адзначыў Туск.
Ён анансаваў свой прыезд на мяжу раніцай 29 траўня.
Якімі сіламі і сродкамі будзе ўмацаваная мяжа, прэм’ер не ўдакладніў.
Як паведамлялася, раніцай 28 траўня польскі вайсковец падвергнуўся нападу мігранта, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Адзначалася, што іншаземец ударыў яго нажом.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак у эфіры Polskie Radio заявіў, што раненне сур’ёзнае, але жыццю вайскоўца нічога не пагражае. “Міграцыйны ціск расце, агрэсія гэтых людзей павялічваецца. Яны спрабуюць прарвацца праз мяжу вялікімі групамі, якія фарміруюцца пры падтрымцы беларускіх службаў”, — сказаў чыноўнік.
Польскае памежнае ведамства таксама паведаміла, што за некалькі гадзін да нападу на вайскоўца ад рук мігрантаў пацярпелі непасрэдна памежнікі. Аднаго з іх ударылі разбітай бутэлькай, ён атрымаў траўмы твару і быў шпіталізаваны. На іншага памежніка напалі з палкай, да якой быў прымацаваны нож. Супрацоўнік пагранведамства здолеў адабраць небяспечны прадмет, аднак яму таксама спатрэбілася дапамога медыкаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
З пачатку года краіны ЕС прадухілілі 17,8 тыс. спроб мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Польшча — 15,5 тыс. Травень стаў рэкордным па актыўнасці нелегалаў.
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства