Мінск 05:48

Вячорка пра завочны суд над сабой і “аналітыкамі Ціханоўскай”: Гэты дзень увойдзе ў гісторыю

Фота: старонка Франака Вячоркі ў сацыяльнай сетцы Х

1 чэрвеня, Позірк. Дзень 31 траўня, калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць масавыя завочныя судовыя працэсы, увойдзе ў гісторыю, напісаў у сацыяльнай сетцы Х галоўны дарадца дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Дарадца дэмлідэра нагадаў аб пачатку суда над ім, а таксама над 20 прадстаўнікамі дэмакратычных сіл, палітолагамі, сацыёлагамі, журналістамі, даследчыкамі.

“Гэтае паляванне на ведзьмаў уключае ў сябе мноства несправядлівых і абсурдных крымінальных абвінавачанняў”, — падкрэсліў Вячорка.

Ён дадаў, што абвінавачваецца “ў змове з мэтай звяржэння ўлады, дзяржаўнай здрадзе, распальванні нянавісці, арганізацыі масавых беспарадкаў, удзеле ў акцыях пратэсту, закліках да санкцый, дыскрэдытацыі Беларусі, паклёпе на Лукашэнку, учыненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці”.

31 траўня ў Мінскім абласным судзе пачаўся завочны працэс над “аналітыкамі Ціханоўскай”, яго вядзе суддзя Уладзімір Арэшка.

Па справе праходзяць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны саветнік беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і саветнік па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі “Радыё Свабода” Юры Дракахруст, дырэктар інстытуту “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, дасьледніца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага Беларускага Ўнівэрсытэту” Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітоляг Марыя Рогава, палітоляг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Віленскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолаг Кацярына Шмаціна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафаміум) вядомага беларуска. Усе яны знаходзяцца за мяжой.

Працэс у Мінскім гарадскім судзе супраць Вячоркі павінна весці суддзя Валянціна Зянкевіч, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, у прыватнасці, у 2023 годзе па “справе tut.by”, вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда.

Аб пачатку спецвытворчасці Следчы камітэт паведаміў 16 лютага.

35-гадоваму палітыку інкрымінавана дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Вячорка, каментуючы “Позірку” прызначаную дату суда, паабяцаў зрабіць “усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці гэты ГУБАЗіК у мантыях, а таксама ўсіх, хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць беларусаў”. “Колькі б гадоў мне не выпісалі, я буду працягваць рабіць тое, што раблю, буду змагацца за вызваленне людзей з турмаў і вызваленне Беларусі”, — адззначыў палітык.

Падзяліцца: