Літоўскі памежнік застрэліў меркаванага кантрабандыста на мяжы з Беларуссю

2 чэрвеня, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) 1 чэрвеня каля 21:00 спрабавалі затрымаць кіроўцу аўтамабіля “Фольксваген Пасат” па падазрэнні ў кантрабандзе беларускіх цыгарэт.
Гэта прывяло да смерці падазраванага, які з’яўляўся грамадзянінам Літвы, паведамляе прэс-служба САДМ.
Інцыдэнт адбыўся ў Вільнюскім раёне недалёка ад мяжы з Беларуссю.
Адзначаецца, што супрацоўнікі пагранведамства мелі інфармацыю аб нелегальнай перавозцы цыгарэт беларускай вытворчасці і спрабавалі спыніць аўтамабіль для правядзення ператрусу. Аднак, гаворыцца ў паведамленні, кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванню. Ён павялічыў хуткасць і спрабаваў схавацца.
“Яшчэ адзін памежнік знаходзіўся на шляху руху аўтамабіля, — апісвае сітуацыю ведамства. — Рухаючыся ў яго кірунку, уцякач, магчыма, спрабаваў збіць афіцэра САДМ, ён пазбег сутыкнення ў апошні момант”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, указаны афіцэр, апынуўшыся ў “небяспецы для здароўя і жыцця”, зрабіў стрэл з табельнай зброі, спрабуючы трапіць у кола “Фальксвагена”. У выніку кіроўца атрымаў смяротнае раненне.
У паведамленні САДМ падкрэсліваецца, што неабходнасць спыніць аўтамабіль была таксама прадыктаваная размяшчэннем на шляху руху вёскі Табарышкес. Калі б транспартны сродак на вялікай хуткасці заехаў у населены пункт, гэта магло б стварыць небяспеку для яго жыхароў, заявілі ў ведамстве.
Паведамляецца, што пры ператрусе аўтамабіля выяўленыя “пачкі меркавана кантрабандных цыгарэт”. Паліцыя пачала дасудовае расследаванне інцыдэнту.

- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


