Мінэнерга працягвае шукаць пляцоўку для пункта захавання радыеактыўных адкідаў

4 чэрвеня, Позірк. Працягваюцца “даследчыя і пошукавыя работы па выбары прыярытэтнай пляцоўкі” для размяшчэння на беларускай тэрыторыі пункта захавання радыеактыўных адкідаў, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч 4 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні камісіі па энергетыцы Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі.
“Пры распрацоўцы перадпраектнай і праектнай дакументацыі для выканання тэхналагічнай часткі праекта і распрацоўкі яго фізічнай абароны ў якасці кансультанта, распрацоўшчыка і пастаўшчыка тэхналогій, улічваючы вялікі практычны досвед у гэтым кірунку, плануецца задзейнічаць спецыялізаваныя арганізацыі дзяржкарпарацыі “Расатам”, — цытуе чыноўніка прэс-служба Мінэнерга.
Паводле слоў Каранкевіча, вядуцца кансультацыі з РФ па пытаннях распрацоўкі і падпісання міжурадавага пагаднення, звязанага з праектаваннем і збудаваннем гэтага аб’екта.
Акрамя таго, дадаў чыноўнік, рыхтуецца новая праграма Саюзнай дзяржавы па пытаннях гарантавання бяспекі ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі. Яе праект, паводле слоў Каранкевіча, папярэдне разгледжаны Пастаянным камітэтам СД, дапрацаваны з улікам прапаноў, што паступілі, і накіраваны ў “Расатам”.
Урады Беларусі і РФ, нагадаў міністр, у лістападзе 2022 года падпісалі пагадненне аб супрацы ў галіне абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Дакумент прадугледжвае “заключэнне рамачнага кантракта на забеспячэнне бяспечнага абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС, які вызначае аб’ём супрацоўніцтва, правы і абавязкі ўпаўнаважаных і прыцягнутых арганізацый, фінансавыя і іншыя аспекты партнёрства”.
Цяпер, паводле слоў Каранкевіча, разглядаюцца магчымасці стварэння ў краіне “назапашвальнай пляцоўкі для захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва БелАЭС, уключаючы збудаванне прамежкавага сховішча кантэйнернага тыпу”.
Гэта, як сцвярджаецца, дазволіць “аптымізаваць транспартна-тэхналагічныя аперацыі, звязаныя з падрыхтоўкай і наступнай адпраўкай адпрацаванага ядзернага паліва на перапрацоўку ў РФ”.
7 сакавіка ўрад прызначыў віцэ-прэм’ера Пятра Пархомчыка кіраўніком камісіі па выбары прыярытэтнай пляцоўкі для збудавання пункта пахавання радыеактыўных адкідаў. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі МНС, Мінэнерга, Мінпрыроды, Нацыянальнай акадэміі навук ды інш.
Улады Беларусі ўжо доўгі час заяўляюць пра тое, што месца для пункта пахавання радыеактыўных адкідаў яшчэ не знойдзенае. Сёлета 23 лютага Каранкевіч заявіў, што першая чарга гэтага пункта павінна быць уведзена ў эксплуатацыю да 2030 года.
Адпрацаванае паліва БелАЭС плануецца перапрацоўваць у Расіі. Пасля перапрацоўкі ў Беларусь будуць вяртацца ўключаныя ў шклопадобную матрыцу адкіды, якія ўтрымліваюць радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі (акрамя даўгавечных радыенуклідаў).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржаўная карпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ дачны сезон пенсіянеры зноў змогуць ездзіць на цягніках эканомкласа са скідкай 50%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка