Тайвань абмяжоўвае экспарт нітрацэлюлозы ў Беларусь і РФ

6 чэрвеня, Позірк. Міністэрства эканомікі Тайваня абмежавала экспарт нітрацэлюлозы ў Беларусь і Расію.
Прэс-служба ведамства 6 чэрвеня паведаміла, што рашэнне дапоўніць спіс кантраляваных тавараў прынятае 30 траўня, а “новая палітыка кантролю афіцыйна набудзе моц 14 чэрвеня 2024 года”.
Паведамляецца, што “кантроль неабходны для прадухілення пралазы ў рэгуляванні”, паколькі нитроцеллюлоза — важны кампанент бяздымнага пораху і выбухоўкі — “ужо трапіла пад рэгуляванне ЗША і ЕС”.
8 лютага Мінэканомікі Тайваня абмежавала пастаўку 77 відаў станкоў у Беларусь і РФ. Рашэнне, якое набыло моц 8 сакавіка, аргументаванае тым, што ў гэтага абсталявання шырокі спектр выкарыстання, у тым ліку ў вайсковай сферы.
Эканамічнае ведамства рэкамендавала вытворцам разарваць сувязі з адпаведнымі беларускімі і расійскімі пакупнікамі.
25 студзеня Тайвань пашырыў пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ 45 таварнымі пазіцыямі.
На фоне выбараў прэзідэнта Тайваня Міністэрства замежных спраў Беларусі 13 студзеня заявіла, што Мінск “цвёрда падтрымлівае” прынцып “аднаго Кітая”, які з’яўляецца “залогам стабільнасці і ўстойлівага развіцця ўсяго рэгіёну”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ 2020 года колькасць паведамленняў аб магчымым супрацьпраўным выкарыстанні БПЛА вырасла ў 30 разоў — даныя Узброеных сілМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнікі дэмсіл Беларусі працягнуць вывучаць практыкі самакіравання пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–27 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка90% экспарту "Белшыны" прыпадае на расійскі рынакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


