ДПК гатовы расследаваць сітуацыю, што прывяла да гібелі польскага вайскоўца, калі атрымае “канкрэтныя звесткі”

7 чэрвеня, Позірк. Дзяржаўны пагранічны камітэт заявіў пра гатоўнасць правесці “як аднабаковае, так і двухбаковае” расследаванне інцыдэнту, звязанага з гібеллю польскага вайскоўца пасля ранення напрыканцы траўня на мяжы з Беларуссю.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, гэта магчыма “ў выпадку атрымання канкрэтных звестак пра абставіны трагедыі”.
Разам з тым у заяве Дзяржпагранкамітэта адзначана, што “па лініі пагранпрадстаўніцкай дзейнасці” на яго адрас “змястоўных зыходных звестак і неабходнай інфармацыі пра тое, што адбылося, не паступіла”.
Вайскоўца 1-й танкавай брыгады, паводле даных Памежнай аховы Польшчы, 28 траўня параніў нажом мігрант, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна трапіць у краіну з беларускай тэрыторыі. 6 чэрвеня стала вядома, што ён памёр у бальніцы.
У дзень смерці салдата МЗС Польшчы ўручыў часоваму паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку ноту пратэсту з “рашучым патрабаваннем спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў”. Варшава таксама запатрабавала ад Мінска “высветліць асобу і выдаць падазронага ў забойстве польскага грамадзяніна”.
Дэмсілы ўсклалі адказнасць за гібель вайскоўца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
28 траўня, за некалькі гадзін да ранення салдата, замежнікі напалі на польскіх памежнікаў. Яшчэ некалькі нападаў было зафіксавана напрыканцы траўня і на пачатку чэрвеня.
На фоне гэтых здарэнняў Польшча скіравала на мяжу дадатковыя сілы. 29 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону ля мяжы з Беларуссю. Меркавалася, што яе вернуць 4 чэрвеня, але пасля было заяўлена, што спачатку гэтае пытанне абмяркуюць з мясцовымі ўладамі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў на 10 чэрвеня пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі ў сувязі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

