Амерыканскі фонд уганараваў Ціханоўскую медалём “За заслугі перад дэмакратыяй”

7 чэрвеня, Позірк. Медалём “За заслугі перад дэмакратыяй” уганаравая кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская, вынікае з паведамлення амерыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED), які заснаваў гэтую ўзнагароду.
Арганізацыя вырашыла адзначыць беларускага палітыка “за беспрэцэдэнтнае лідарства і асабістую ахвярнасць у імя абароны дэмакратыі ад аўтарытарызму”. У паведамленні яна сярод іншага названая “нацыянальным лідарам Беларусі” і “абраным прэзідэнтам Беларусі”.
Падкрэслена, што “пасля прымусовага выгнання Ціханоўская натхніла беспрэцэдэнтныя мірныя пратэсты ў Беларусі”, а пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну “ачоліла антываенны рух, скіраваны на прадухіленне ўдзелу Беларусі ў вайне”.
“Будучы лідарам беларускага дэмакратычнага руху, яна выступала за вызваленне больш як 1.500 беларускіх палітычных вязняў і мірную перадачу ўлады праз свабодныя і справядлівыя выбары. Ціханоўская з’яўляецца лаўрэатам прэміі Сахарава, міжнароднай Прэміі чатырох свабод 2022 года і прэміі Карла Вялікага”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя Ціханоўскай медалём NED сёлета ўганараваныя расійскі палітвязень, журналіст Уладзімір Кара-Мурза, лідар рэспубліканскай меншасці ў Сенаце ЗША Мітчал Маконэл, былая спікер Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса Нэнсі Пеласі, а таксама тыбецкі палітык Пенпа Цхерынг, другі дэмакратычна абраны сік’ёнг з Цэнтральнай тыбецкай адміністрацыі.
Медаль “За заслугі перад дэмакратыяй” уручаецца асобам, якія праявілі асабістую прыхільнасць да прасоўвання свабоды і правоў чалавека, а таксама будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў. Сярод мінулых лаўрэатаў — сенатар Джон Макейн, дзяржсакратар Мадлен Олбрайт, экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел ды інш.
Узнагароды будуць уручаныя 13 чэрвеня.


- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства