За паўгода на мяжы з Беларуссю зброя папераджальна ўжывалася больш за тысячу разоў — Туск
10 чэрвеня, Позірк. За апошнія шэсць месяцаў зброя на польска-беларускай мяжы для папераджальных стрэлаў ужывалася больш за тысячу разоў, паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на прэс-канферэнцыі па выніках выязнога пасяджэння кабінета міністраў у Беластоку 10 чэрвеня.
Толькі ў траўні зброя ў папераджальных мэтах ужывалася больш за 770 разоў, адзначыў ён.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, на дзеянні ваенных і пагранічнікаў не аказаў уплыву інцыдэнт, які здарыўся ў сакавіку, што пацягнуў прад’яўленне тром вайскоўцам абвінавачванні ў перавышэнні паўнамоцтваў і стварэнні пагрозы жыццю і здароўю мігрантаў з-за папераджальных стрэлаў на мяжы з Беларуссю.
На пасяджэнні таксама была прынятая пастанова аб стварэнні “памежнай зоны” на мяжы з Беларуссю. “Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў кіламетраў, глыбінёй 200 м”, — сказаў Туск. Паводле яго слоў, у рэзерватах глыбіня можа дасягаць 2 км, каб перашкодзіць дзейнасці кантрабандыстаў.
У сувязі з “гібрыднай вайной, якую вядуць улады Расіі і Беларусі”, урад Польшчы плануе надаваць дапамогу жыхарам памежных зон, дадаў прэм’ер-міністр.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, паведамлялася 28 і 31 траўня, а таксама 4 чэрвеня.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады, параненага 28 траўня. Паводле інфармацыі памежнай аховы Польшчы, жаўнер зазнаў напад мігранта з нажом, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. За некалькі гадзін да гэтага замежнікі напалі на памежнікаў.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ўсклалі адказнасць за гібель памежніка і атакі на мяжы на рэжым Лукашэнкі.
Гл. таксама:
Ксёндз Барок правёў імшу ў памяць польскага вайскоўца, які памёр праз раненне на мяжы з Беларуссю
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка