Былая журналістка Алена Цімашчук асуджана на пяць гадоў пазбаўлення волі

10 чэрвеня, Позірк. Да пяці гадоў пазбаўлення волі прыгаворана 3 чэрвеня Брэсцкім абласным судом былая журналістка Алена Цімашчук, паведамляе ініцыятыва “Dissidentby”. На яе таксама накладзены штраф у памеры 46 тыс. рублёў.
Цімашчук абвінавачвалі паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Журналістка працавала ў дзяржаўнай газеце “Брэсцкі веснік” і тэлерадыёкампаніі “Брэст”, як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі “Вячэрні Брэст”, “Брэсцкі кур’ер”, “Брэсцкая газета”, інтэрнэт-выданнем “Віртуальны Брэст” і “Брэсцкім зялёным парталам”.
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, супрацоўнічаючы з незалежнымі выданнямі, Цімашчук не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы, часам пісала рэкламныя артыкулы і асвятляла тэмы псіхалогіі, паколькі мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.
Пра затрыманне Цімашчук і суд над ёй праваабаронцы ўпершыню паведамілі таксама 3 чэрвеня. Вынік пасяджэння на той момант вядомы не быў.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



