Былая журналістка Алена Цімашчук прызнаная палітзняволенай

13 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенай былую журналістку Алену Цімашчук, паведамляе цэнтр “Вясна”.
У адпаведнай заяве адзначаецца, што пераслед Цімашчук ёсць “працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова”.
Брэсцкі абласны суд 3 чэрвеня прыгаварыў Цімашчук да 5 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, яна аштрафаваная на 46 тыс. рублёў.
Цімашчук прызналі вінаватай паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Журналістка працавала ў дзяржаўнай газеце “Брэсцкі веснік” і тэлерадыёкампаніі “Брэст”, як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі “Вячэрні Брэст”, “Брэсцкі кур’ер”, “Брэсцкая газета”, інтэрнэт-выданнем “Віртуальны Брэст” і “Брэсцкім зялёным парталам”.
Праваабаронцы адзначылі, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў быў вымушаны спыніць выхад.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta і Lawtrend.
Паводле звестак БАЖ, зараз у зняволенні знаходзяцца 38 журналістаў і іншых прадстаўнікоў медыясектара.
Цяпер у Беларусі 1.397 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



