Арменія накіравала Мінску ноту пратэсту праз выказванні прэс-сакратара МЗС

14 чэрвеня, Позірк. Праз каментар у адрас Арменіі прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоля Глаза Мінску накіраваная нота пратэсту, паведаміла 14 чэрвеня прадстаўнік МЗС гэтай краіны Ані Бадалян.
13 чэрвеня, каментуючы ўзаемнае адкліканне паслоў для кансультацый, Глаз заявіў, што Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, “колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі знешнія гульцы”. Ён пажадаў армянскаму народу “кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць пра будучыню краіны і дабрабыт людзей”.
Таксама ён адзначыў, што кіраўніцтва Арменіі вырашыла “адцягнуць увагу ад унутраных праблем вобразам вонкавага ворага” і назваў гэта “вельмі недальнабачнай пазіцыяй”.
Бадалян у адказ падкрэсліла, што “пажаданне мець кіраўнікоў, якія думалі б пра будучыню сваёй краіны, можа зыходзіць ад таго, хто сам гэтым валодае”. “У выпадку з Беларуссю на гэты момант гэта сапраўды раскоша”, — сказала яна.
13 чэрвеня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён сказаў у кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
12 чэрвеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала рашэнне Арменіі “замарозіць удзел ва ўзначаленай Масквой” Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Такім чынам яна адрэагавала на выступ Пашыняна, які абвінаваціў АДКБ у тым, што асобныя члены “планавалі вайну” супраць Арменіі з Азербайджанам, і які паведаміў аб магчымым выхадзе з блока.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка