Кіраўнік МЗС Ізраіля: Антысеміцкія выказванні Лукашэнкі абуральныя і непрымальныя

16 чэрвеня, Позірк. Выказванні Аляксандра Лукашэнкі аб дачыненні габрэяў да карупцыі “непрымальныя і абуральныя”, заявіў 16 чэрвеня міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац.
Паводле яго слоў, якія перадае партал jns.org, такія каментары “гучаць як відавочна антысеміцкія”.
Чарговае антысеміцкае выказванне дапусціў Аляксандр Лукашэнка, кажучы 14 чэрвеня на нарадзе з урадам пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
“Пра Брыло шмат чулі, — заявіў ён (фрагмент выступу быў паказаны ў вечаровым эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, прэс-служба тэкставую расшыфроўку адпаведнага моманту не апублікавала). — Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзясяткі чалавек”.
“Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову — яўрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і яўрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець”.
Лукашэнка неаднаразова трапляў у скандалы праз свае антысеміцкія выказванні.
У 2007 годзе ён пахваліўся перад расійскімі журналістамі абноўленым Бабруйскам (Магілёўская вобласць): “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.
На гэты слоўны выпад давялося рэагаваць ізраільскаму віцэ-прэм’еру — міністру замежных спраў Цыпі Ліўні, якая “рашуча асудзіла” гэтыя “адкрыта антысеміцкія выказванні”. Чыноўніца падкрэсліла, што лідары абавязаныя “змагацца з антысемітызмам усюды, дзе гэта з’ява паднімае сваю пачварную галаву, па ўсім свеце, а не заахвочваць яе”.
Перад нацыяналізацыяй кандытарскіх фабрык “Камунарка” і “Спартак” у 2012 годзе Лукашэнка выказаўся пра бізнесмена Марата Новікава: “Былы бухгалтар Ізя Сігізмундавіч (ці як яго там), змяніўшы прозвішча на Новікаў, з’ехаў у Амерыку і ўсталяваў кантроль над беларускімі прадпрыемствамі, скупіўшы за бутэльку гарэлкі акцыі кандытарскіх фабрык”.
У 2015 годзе ў поле яго зроку трапіў цяпер нябожчык заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер. Звяртаючыся да Сямёна Шапіры, які тады быў старшынёй Менаблвыканкама, Лукашэнка заявіў, што “неяк Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць часам”.
“Я вас прасіў год таму ўзяць усіх яўрэяў пад кантроль у Беларусі. І нават Павел Ізотавіч (Якубовіч, на той момант галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты “Советская Белоруссия”, якая з 2018 года называецца “СБ. Беларусь сёння”. — “Позiрк”.) не абураўся. Зісер ніяк не можа. Ніяк ты не можаш нармалізаваць гэтага чалавека?” — сказаў ён.
Напрыканцы 2023 года Лукашэнка, разважаючы перад журналістам у Санкт-Пецярбургу пра магчымасць выхаду Арменіі з аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, заявіў: “Не думаю, што армяне дурныя людзі. Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага яўрэя!”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



