У Нідэрландах затрыманы беларус — яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам

Крыніца: rtvoost.nl
16 чэрвеня, Позірк. 44-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы ў Нідэрландах па падазрэньні ў нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам, паведамляе партал rtvoost.nl.
Паводле інфармацыі выдання, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвентэр.
Адзначаецца, што ў памяшканні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў “схапіў нож і размахваў ім”.
Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Падкрэсліваецца, што яны атрымалі лёгкія раненні, але былі шпіталізаваныя.
Падазраваны беларус уцёк з месца здарэння, яго затрымалі ўвечары 16 чэрвеня.
Праводзіцца расследаванне, паліцыяй апытаныя сведкі і прагледжаныя запісы камер.
Стужка навін
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



