У Гомельскай вобласці ад агню загінуў мужчына, у Брэсцкай знойдзены патанулы
23 чэрвеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 да 6:00) ад агню ў Беларусі загінуў адзін чалавек, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыя здарылася ў пасёлку Мольча Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць), дзе на пажары ў жылым доме знойдзенае цела мужчыны 1966 года нараджэння. Адзначаецца, што дом належыць яго цётцы (1963 г.н.). Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.
Ведамства таксама паведамляе, што раніцай 22 чэрвеня з возера Белае каля аграгарадка Бостынь Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць) вынятае цела мужчыны 1998 г.н. Прычыны гібелі не называюцца.
Усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 2.837 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 2.902; -2,2%), на якіх загінула 285 чалавек (254; +12,2%).
З пачатку купальнага сезону, які афіцыйна пачаўся 1 траўня, у Беларусі на водах загінула 50 чалавек, з іх чацвёра дзяцей і два ўладальнікі маламерных судоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 чэрвеня прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.
Паводле слоў прадстаўніка ведамства, “прычыны і абставіны [гэтага] абсалютна розныя”.
“Асноўная прычына няшчасных выпадкаў — купанне ў стане алкагольнага ап’янення, у забароненых і не прызначаных для купання месцах, — падкрэсліў Бараноўскі. — У стыхійных месцах купанняў, дзе мала людзей, здаецца, што можна адасобіцца, але, разам з тым, купанне ў такіх месцах небяспечна”.
За травень у вадаёмах Беларусі патанулі 34 чалавекі, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу статыстыкі ТРВОД. Паводле звестак арганізацыі, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка