Еўрасавет заклікаў да далейшых мер супраць абыходу санкцый у дачыненні да Беларусі і РФ

28 чэрвеня, Позірк. Заклік да “поўнага і эфектыўнага выканання санкцый” у дачыненні да Беларусі і Расіі, а таксама далейшых мер супраць іх абходу, у тым ліку праз трэція краіны, утрымліваецца ў высновах Еўрапейскага савета па выніках пасяджэння 27 чэрвеня.
Вышэйшы палітычны орган Еўрасаюза вітаў “прыняцце 14-га пакета санкцый супраць Расіі і пагадненне аб далейшых абмежавальных мерах у дачыненні да Беларусі”.
ЕС, згодна з дакументам, “па-ранейшаму глыбока занепакоены лёсам усіх украінскіх дзяцей і іншых грамадзянскіх асоб, незаконна дэпартаваных і перададзеных Расіі і Беларусі”.
“Еўрапейскі савет паўтарае свой настойлівы заклік да Расіі і Беларусі неадкладна забяспечыць іх бяспечнае вяртанне ва Украіну”, — гаворыцца ў высновах структуры.
Сярод іншага Еўрасавет рашуча асудзіў “усе віды гібрыднай актыўнасці, якая расце”, скіраванай супраць ЕС, яго членаў і партнёраў, “уключаючы запалохванне, сабатаж, падрыўную дзейнасць, замежныя інфармацыйныя маніпуляцыі і ўмяшанні, дэзінфармацыю, шкоднасную кіберактыўнасць і ператварэнне мігрантаў у інструмент для палітычных дзеянняў”.
У гэтым кантэксце не згадана якая-небудзь канкрэтная краіна. Разам з тым суседнія краіны ЕС абвінавачваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы, называючы яго “гібрыднай атакай” з боку Мінска і Масквы.
28 траўня стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала ў Варшаве траіх падазраваных у здзяйсненні і падрыхтоўцы падпалаў і дыверсій на тэрыторыі краіны. Заяўлялася, што сярод затрыманых двое беларусаў.
За тыдзень да гэтага польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што сярод падазраваных у арганізаваных Расіяй спробах дыверсій маюцца грамадзяне Беларусі. Палітык у гэтым кантэксце згадаў спыненую спробу падпалу завода па вытворчасці фарбаў ва Ўроцлаве (Ніжнесілезскае ваяводства). Падобныя дзеянні, паводле яго інфармацыі, планаваліся ў Літве, Латвіі і Швецыі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


