Ціханоўская пра патэнцыйную кіраўніцу дыпламатыі ЕС Калас: Лідар з рашучасцю супрацьстаяць тыраніі

28 чэрвеня, Позірк. “Моцная жанчына-лідар з бязмежнай мужнасцю і рашучасцю супрацьстаяць тыраніі” можа стаць вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы вылучаную на гэтую пасаду Каю Каллас, цяпер прэм’ер-міністра Эстоніі.
Пакуль пасаду кіраўніка дыпламатыі ЕС займае Жазэп Барэль.
Старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен, вылучанай на другі тэрмін, дэмлідар падзякавала “за нязменную падтрымку народа Беларусі” ў яго “памкненні да свабоды”. “Захапляюся вашай цвёрдай прыхільнасцю абароне дэмакратыі ад аўтарытарных пагроз”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Палітык таксама павіншавала з узгадненнем на пасаду кіраўніка Еўрапейскага савета (цяпер пасаду займае Шарль Мішэль) прэм’ер-міністра Партугаліі Антоніу Кошта, адзначыўшы, што яго “моцнае лідарства і адданасць еўрапейскім каштоўнасцям неабходныя зараз як ніколі”. Ціханоўская зычыла яму яму поспехаў у выкананні “ключавой ролі ў гэты няпросты час”.
У ліпені вылучаныя кандыдатуры мусіць зацвердзіць Еўрапарламент. Прызначанцы пачнуць выкананне абавязкаў напрыканцы 2024 года.
Ціханоўская неаднаразова сустракалася з фон дэр Ляен. Апошні раз кароткая сустрэча адбылася пасля выступлення беларускага дэмлідара 6 сакавіка на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце (Румынія). Да гэтага яны бачыліся ў кастрычніку 2023 года. У лютым 2023-га на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Ціханоўская абмяркоўвала са старшынёй Еўракамісіі пытанне “пашпартоў новай Беларусі”. Сустракаліся яны таксама ў верасні 2022 года і снежні 2021-га.
Неаднаразова сустракалася Ціханоўская і з Кошта. Летась у лістападзе падчас візіту беларускага дэмлідара ў Лісабон палітыкі абмяркоўвалі еўрапейскі выбар Беларусі і праблему палітвязняў. Ціханоўская тады заклікала Партугалію заняць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў пытанні калійных угнаенняў.
З Калас Ціханоўская сустракалася ў траўні 2021 года падчас працоўнага візіту ў Талін.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



