За апошнія два тыдні ў Беларусь уехала 6,3 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
5 ліпеня, Позірк. За мінулыя два тыдні (з 6:00 21 чэрвеня па 6:00 5 ліпеня) у Беларусь уехала 6.299 грамадзян Украіны (з 7 чэрвеня па 21 чэрвеня — 6.932), вынікае з апублікаваных 5 ліпеня даных Дзяржаўнага памежнага камітэта, які раней абнаўляў гэтую інфармацыю штотыдзень.
Непасрэдна з Украіны (афіцыйна мяжа закрытая) прыбыў 1 чалавек (4), транзітам праз Польшчу — 4.950 (5.738), Літву — 1.249 (1.087), Латвію — 99 (103).
Ад пачатку года ў Беларусь накіравалася 66.872 грамадзяніны Украіны: транзітам праз Польшчу — 52.717, Літву — 13.257, Латвію — 868, з украінскай тэрыторыі — 30.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь прыбыло 213.364 грамадзяніны Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.948, транзітам праз Польшчу — 150.505, Літву — 41.507, Латвію — 5.404.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах даных пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулку. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка