Паўночна-Балтыйская супольнасць можа стаць кропкай на шляху Беларусі ў ЕС — Ціханоўская

5 ліпеня, Позірк. Інтэграцыя ў Паўночна-Балтыйскую супольнасць можа быць прамежкавай кропкай на шляху Беларусі да таго, каб стаць часткай Еўрасаюза, такое меркаванне выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на фестывалі LAMPA ў Цэсісе (Латвія).
Гаворка ідзе пра Паўночна-Балтыйскую васьмёрку (NB8) — фармат рэгіянальнай супрацы Даніі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі і Эстоніі. У рамках гэтага механізма рэгулярна праводзяцца сустрэчы кіраўнікоў урадаў, спікераў парламентаў, міністраў замежных спраў, галіновых міністраў згаданых краін; экспертныя абмеркаванні рэгіянальных і міжнародных праблем.
Ціханоўская, паводле інфармацыі яе прэс-службы, узяла ўдзел у панэльных дыскусіях “Беларусь — адна з краін рэгіёну Балтыйскага мора?” і “Краіны Балтыі і чацвёртая сястра”.
“Беларусы — гэта забытыя еўрапейцы, — заявіла палітык. — Беларусь заўсёды была часткай Еўропы. Еўропа — наша мінулае і наша будучыня. І ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць”.
Паводле слоў дэмлідара, беларусы “захапляюцца і раўнуюцца” на дэмакратыю, росквіт, вяршэнства закона, правы чалавека, культурную разнастайнасць краін Балтыі. “Нам пашчасціла, што мы з’яўляемся вашымі суседзямі”, — сказала яна.
Паўночныя суседзі могуць стаць прыкладам для Беларусі, лічыць Ціханоўская. “У нас больш агульнага, чым здаецца. Мы прагнем вучыцца, мы маем чым падзяліцца. Праз культуру, праз акадэмічныя абмены і грамадзянскае супрацоўніцтва працэс можа быць больш плаўным і хуткім”, — адзначыла палітык.
Беларусь, упэўнена яна, “стане вольнай і дэмакратычнай”. “Гэта тая будучыня, пра якую мы марым. Будучыня, за якую мы змагаемся кожны дзень. Будучыня без тыраніі і рэпрэсіяў, будучыня супрацоўніцтва замест канфрантацыі”, — падкрэсліла дэмлідар.
Візіт Ціханоўскай у Латвію распачаўся 4 ліпеня.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


