Мінск 00:53

Жанчына і дзіця атрымалі апёкі пасля падзенняў у вогнішча — меркавана падчас святкавання Купалля

Ілюстрацыйнае фота
Крыніца: bestbelarus.by

7 ліпеня, Позірк. За мінулыя аператыўныя суткі (з 06:00 да 06:00) у Беларусі ад агню загінуў адзін чалавек, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць), дзе ў выніку пажару ў жылым доме загінула пенсіянерка 1962 года нараджэння.

МНС таксама паведамляе пра два выпадкі атрымання апёкаў пасля “падзення ў вогнішча”.

Каля сельскага дома культуры ў аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) пацярпела жанчына 1982 г.н. Яна шпіталізаваная з апёкамі, атрыманымі “ў выніку загарання на ёй адзення”, адзначае ўстанова.

У Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць) шпіталізаваны хлопчык 2016 г.н., які атрымаў апёкі ў парку аграгарадка Лукскі.

У абодвух выпадках паведамленне аб пацярпелых атрымана МНС ноччу. Гэта можа сведчыць, што жанчына і дзіця атрымалі апёкі падчас святкавання Купалля.

Купалле (Іван Купала) — народнае свята ўсходніх славян, звязанае з летнім сонцастаяннем і “найвышэйшым росквітам прыроды”. Святкуецца ў ноч на 7 ліпеня.

У мінулыя аператыўныя суткі ў Беларусі адбылося 20 пажараў, з пачатку года — 3.049 (на 2,9% менш, чым за той жа перыяд 2023-га). У 2024 годзе агонь траўмаваў 278 чалавек (-9,4%).

З пачатку года ў выніку пажараў загінуў 291 чалавек (+11,5%).

Падчас святкавання Купалля ў Вільнюсе Ціханоўская адзначыла "адчуванне дома"

30 чэрвеня, Позірк. "Цеплыню і адчуванне дома" адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская па выніках святкавання Купалля ў Вільнюсе. "Дзякуй беларусам і беларускам Вільнюса за сумеснае святкаванне Купалля <…>, — напісала 30 чэрвеня палітык у сваім тэлеграм-канале. — Быццам у дзяцінстве …
Падзяліцца: