Белстат: За 2023 год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў скарацілася на 4,1%
8 ліпеня, Позірк. На канец 2023 года ў Беларусі дзейнічала 115.924 арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП), што на 2,3% больш, чым годам раней (113.355), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сярод іх 102.542 мікраарганізацыі (годам раней — 99.743; +2,8%) — 88,5% ад агульнай колькасці МСП (88%), 11.462 малыя арганізацыі (11.294; +1,5%) — 9,7% (10,1%), 2.088 сярэдніх арганізацый (2.150; -2,9%) — 1,8% (1,9%).
Найбольшую долю па відах дзейнасці займае аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 34,4% (34,5%), далей ідуць прамысловасць — 13,5% (13,6%), транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 9,3% (за год не змянілася), будаўніцтва — 7,1% (7,2%), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 5,6% (5,7%).
Разам з тым, паводле звестак Белстата, колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) скарацілася за 2023 год да 252.113 (262.798; -4,1%).
У лідарах сярод відаў эканамічнай дзейнасці ў ІП таксама аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 34,1% (33,4%), транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 15% (14,7%), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 10,3% (10,7%), будаўніцтва — 8,1% (8,4%), прамысловасць — 5,8% (5,7%).
Сярэдняя колькасць работнікаў арганізацый МСП, колькасць ІП і прыцягнутых імі наёмных асоб (колькасць работнікаў суб’ектаў МСП) склала 1.410.908 (1.420.358; -0,7%). Удзельная вага суб’ектаў МСП у ёй склала 34,6% (34,3%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб’ектаў МСП склала 250 млрд 601 млн рублёў (201.204 млрд 679 млн; +24,6%). Удзельная вага суб’ектаў МСП у рэспубліканскім паказчыку за 2023 год склала 44,5% (41,7%), аб’ём інвестыцый у асноўны капітал — 14 млрд 617 млн рублёў (10 млрд 352 млн; +41,2%) — 39,1% у агульным рэспубліканскім паказчыку (36,4%), аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 39 млрд 748 млн долараў (33 млрд 973 млн; +17%) — 47,6% (44,1%).
У 2023 годзе экспартна-імпартныя аперацыі малым і сярэднім бізнесам ажыццяўляліся са 194 краінамі свету (193). Тавары пастаўляліся на рынкі 146 дзяржаў (145), імпартавалася прадукцыя з 180 краін (182).
- Палітыка
"Белсат" прызнаны "непажаданай арганізацыяй" на тэрыторыі Расіі
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне