Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты дыскрымінацыю беларускага бізнесу

15 ліпеня, Позірк. Пытанні дыскрымінацыі беларусаў і звязаных з імі кампаній абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы 15 ліпеня з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты.
Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб падпісанні супольнага трохбаковага ліста дэмлідара, Aсацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АBBA) і гандлёвай палаты на адрас Камісіі па фінансаваму нагляду (KNF) і Саюза польскіх банкаў.
Акрамя таго, дасягнутая дамоўленнасць аб арганізацыі сустрэчы прадстаўнікоў гандлёвай палаты і ABBA з менеджментам KNF, Саюза польскіх банкаў і камерцыйных банкаў у Польшчы для “вырашэння пытанняў, звязаных са складанасцямі беларусаў у адкрыцці рахункаў, іх абслугоўванні, атрыманні крэдытаў і г.д”.
Таксама бакі абмеркавалі абарону інтарэсаў беларускага бізнесу ў Польшчы праз “наладжванне кантактаў з польскімі нацыянальнымі і лакальнымі ўладамі”, прадпрымальнікамі і СМІ.
Польская гандлёвая палата — найбуйнейшая незалежная арганізацыя ў Польшчы, якая прадстаўляе каля 300 тыс. суб’ектаў бізнесу. Палата супрацоўнічае з ABBA, “садзейнічае сумленнаму беларускаму бізнесу ў Польшчы і плануе працягваць гэтую працу”.
Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы 13–15 ліпеня. Перамовы з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты — першая з афіцыйных сустрэч палітыка ў рамках візіту.
Анансуюцца таксама сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, былымі палітвязнямі. У Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы Ціханоўская абмяркуе праблему легалізацыі беларусаў.
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства