Рассельгаснагляд паведаміў аб спыненні кантрабанды нарвежскай рыбы праз Беларусь

15 ліпеня, Позірк. Пра выяўленне “факта кантрабанды нарвежскай рыбнай прадукцыі праз Беларусь у Расію” паведаміла 15 ліпеня Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Ведамства заяўляе, што ў чэрвені 2024 года на аўтадарозе М1 Масква — Мінск спынены “транспартны сродак, які перавозіць рыбную прадукцыю сумнеўнага паходжання”. “У выніку кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены парушэнні ў маркіроўцы тавару, таксама ёсць абгрунтаваныя сумненні сапраўднасці прадстаўленых ветэрынарных суправаджальных дакументаў”, — адзначыў Рассельгаснагляд.
Разам з тым “ёсць прыкметы, якія сведчаць, што прадукцыя, магчыма, выраблена ў Нарвегіі, прамаркіраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пад выглядам расійскай рыбнай прадукцыі, як мяркуецца, кантрабандным спосабам увезена на тэрыторыю Расіі”.
Адзначаецца, што Рассельгаснагляд “накіраваў ліст на адрас Федэральнай мытнай службы Расіі з просьбай правесці праверку па ўказаным факце”.
“Акрамя таго, накіраваны зварот у дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з просьбай правесці неабходныя праверачныя мерапрыемствы і прыняць меры з мэтай недапушчэння падобных выпадкаў у будучыні”, — паведаміла расійскае ведамства.
У чэрвені ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Калужскай і Смаленскай абласцях вярнула ў Беларусь 5,4 тыс. харчовых курыных яек, якія везлі без дакументаў у “бруднай машыне”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
