Беларусы будуць абавязаныя паведамляць уладам пра шлюб і нараджэнне дзяцей за мяжой

16 ліпеня, Позірк. Грамадзяне Беларусі будуць абавязаныя апавяшчаць органы запісу актаў грамадзянскага стану пра заключэнне шлюбу і нараджэнне дзяцей за мяжой, паведаміла на прэс-канферэнцыі 16 ліпеня ў Мінску начальніца ўпраўлення натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка.
Паводле яе слоў, гэтае патрабаванне прапісанае ў законе “Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных стасункаў”, які набудзе моц 1 студзеня 2025 года.
Апавяшчаць улады беларускія грамадзяне павінны будуць на працягу паўгода пасля заключэння шлюбу або нараджэння дзіцяці за мяжой. Паводле слоў чыноўніцы, парадак інфармавання і апрацоўкі такіх звестак урад урэгулюе асобнай пастановай.
Згаданы закон таксама ўводзіць правіла, што розніца ва ўзросце паміж дзіцем і ўсынавіцелем павінна быць не менш за 15 гадоў. Паводле слоў Сашчэка, у шэрагу выпадкаў розніца можа складаць менш за 10 гадоў. Такое магчыма, напрыклад, калі мужчына ўсынаўляе дзяцей сваёй жонкі ад першага шлюбу.
Абноўлены закон дае магчымасць перадаваць жылыя памяшканні (долі ў праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў кошт выплаты аліментаў пры заключэнні пагаднення бацькамі.
Пасля ўзгаднення з органамі апекі дазволена прадаваць жылыя памяшканні, што належаць бацькам дзяцей, якіх забралі з сям’і.
Закон вызначае механізм адабрання дзіцяці на падставе рашэння камісіі па справах непаўналетніх, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў.
11 ліпеня 2023 года набылі моц змены ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Сярод іншага ўведзены абавязак грамадзян на працягу трох месяцаў пасля атрымання замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства, іншых дакументаў, якія даюць дадатковыя правы на тэрыторыі іншых краін (напрыклад, “карты паляка”), паведамляць пра гэта кампетэнтным органам Беларусі.
Пакуль за неапавяшчэнне аб наяўнасці грамадзянства або ДНЖ іншай краіны адказнасці няма.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне Варшавы за мінулы тыдзень Польшу пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шесть — прымусова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


