Долар і юань падаражэлі на першых лістападаўскіх таргах

1 лістапада, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 лістапада.
Курс долара вырас да 3,1998 (+0,0378; +1,20%), юаня — да 4,3613 за 10 (+0,0603; +1,40%).
Расійскі рубель патаннеў да 3,4235 за 100 (-0,0165; -0,48%)
Еўра не таргаваўся другі дзень. 30 кастрычніка ён патаннеў да 3,35 рубля (-0,05; -1,47%).
На мінулым працоўным тыдні (23-27 кастрычніка) на БВФБ долар патаннеў на 1,94% (з 3,263 да 3,1998 рубля), еўра — на 2,02% (з 3,47 да 3,40), юань — на 1,65% (4,4397 да 4,3663 за 10); расійскі рубель падаражэў на 0,83% (з 3,3904 да 3,4186 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — кастрычнік 2023 года вырас на 16,79% (з 2,7364 да 3,1958 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 кастрычніка 2023-га. На першым месцы Расія — 32,57% (з 70,3375 да 93,2435 рубля).
У студзені афіцыйны курс долара да беларускага рубля знізіўся на 3,27% (да 2,6468 рубля); за студзень — люты — вырас на 2,62% (да 2,808), студзень — сакавік — на 4,41% (да 2,8571), студзень — красавік — на 6,91% (да 2,9255), студзень — травень — на 6,8% (да 2,9226), студзень — чэрвень — на 10,88% (да 3,0315), студзень — ліпень — на 10,58% (да 3,0258), студзень — жнівень — на 17,44% (да 3,2135), студзень — верасень — на 20,12% (да 3,2870).
Па выніках 2022 года Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара (+7,39%).



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
