Мінск 16:45

Ва ўборачнай кампаніі будзе задзейнічана 60 вайскоўцаў

Фота: Мінабароны

19 ліпеня, Позірк. 60 вайскоўцаў і 35 адзінак аўтамабільнай тэхнікі будзе задзейнічана ва ўборачнай кампаніі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Адзначаецца, што ва Узброеных сілах сфарміраваныя тры зводныя аўтамабільныя ўзводы, адзін з якіх ужо адправіўся ў Гарадоцкі і Сенненскі раёны Віцебскай вобласці.

Вайскоўцы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ва ўборцы ўраджаю на пастаяннай аснове.

У 2023 годзе больш за 50 вайскоўцаў і 30 адзінак ваеннай тэхнікі былі накіраваныя ў сельгаспрадпрыемствы.

Падзяліцца: