Намеснік камандзіра Кабанчук: Канфлікту ў палку Каліноўскага няма
24 ліпеня, Позірк. Грамадскі рух “Каліноўцы” ствараецца не ў адказ на канфлікт у палку імя Кастуся Каліноўскага, “ды і ў прынцыпе канфлікту як такога няма”, заявіў на брыфінгу ў Кіеве 24 ліпеня намеснік камандзіра беларускага дабраахвотніцкага фарміравання Вадзім Кабанчук.
Паводле яго слоў, “Каліноўцы” — гэта “праект, які быў запланаваны пасля канферэнцыі [“Шлях да волі”]”, якая прайшла ў Кіеве ў лістападзе 2023 года.
“Гэта паслядоўнае развіццё стратэгіі, якая накіраваная на кансалідацыю беларускіх дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых сіл для процідзеяння расійскай агрэсіі і дэакупацыі Беларусі”, — падкрэсліў Кабанчук.
Гаворачы аб абстаноўцы ў палку, намеснік камандзіра адзначыў, што “ўсе хлопцы, якія праходзяць службу ў Замежным легіёне УСУ, <…> цяпер нясуць службу і паспяхова знішчаюць ворага”.
Рух “Каліноўцы” ён назваў, “безумоўна, часткай ПКК”, бо полк Каліноўскага з’яўляецца “вайскова-грамадскім праектам, які ўключае ў сябе не толькі дзейных вайскоўцаў УСУ, але і тых, хто раней праходзіў службу ў шэрагах УСУ або іншых добраахвотніцкіх фарміраваннях”.
“Для нас галоўны крытэр — ці падзяляе баец нашу місію, ці падпарадкоўваецца унутраным правілам палка, якія, звяртаю ўвагу, не супярэчаць статуту Узброеных сіл Украіны. Частка нашых хлопцаў і дзяўчат, якія нясуць службу ва УСУ, падпарадкоўваюцца ўкраінскай вайсковай іерархіі і выконваюць загады ўкраінскага камандавання”, — сказаў Кабанчук.
Адказваючы на пытанне, хто сёння кіруе ПКК, ён заявіў, што гэтыя функцыі ў якасці “часова выконваючага абавязкі камандзіра” выконвае Павел Шурмей (пазыўны “Дзядзька”).
22 ліпеня ў тэлеграм-канале ПКК з’явілася заява аб тым, што полк “губляе традыцыйныя элементы самакіравання, якія мелі месца быць з самага пачатку яго стварэння”, новыя ўмовы “пазбавілі магчымасці паўнавартаснага набору рэкрутаў”. Таксама было заяўлена аб нязгодзе з тым, каб лічыць Шурмея выконваючым абавязкі камандзіра.
З матэрыялу “Нашай Нівы” вынікае, што ў палку няма згоды адносна таго, што адбываецца з вайсковым фарміраваннем.
У інтэрв’ю на ютуб-канале Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Шурмей заявіў, што распачатыя некалькі месяцаў таму рэформы ў палку накіраваныя на тое, каб палепшыць баяздольнасць і павялічыць фінансавую празрыстасць.
Паводле яго слоў, рэфармаванне неабходна, каб беларусы замежжа і іншыя людзі “яшчэ больш дапамагалі” палку фінансава, валанцёры хацелі працаваць з воінскім фарміраваннем. “Хочам палепшыць рэкрутынг, каб беларусаў і не толькі беларусаў з баявым досведам было яшчэ больш, каб у патрэбны момант гэты людзі маглі навучыць яшчэ больш людзей”, — дадаў Шурмей.
Ён адзначыў, што матэрыяльнае забеспячэнне палка ляжыць на вайсковай частцы УСУ, але шмат валанцёрскай дапамогі ідзе ад беларусаў свету, таму маецца магчымасць “набыць лепшую амуніцыю, абутак і адзенне”. Напрыклад, паведаміў ён, раней на грошы беларускай грамадскасці набылі ў ЗША прыцэлы для буйнакаліберных кулямётаў, аптычныя прыцэлы, лазерныя цэлеўказальнікі, якія тады немагчыма было атрымаць у вайсковай часці.
Пра тое, што былы камандзір ПКК Дзяніс ” Кіт “Прохараў стварае грамадскі рух “каліноўцы”, стала вядома 23 ліпеня.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка