Ціханоўская: У беларусаў выпрацаваўся імунітэт супраць дыктатуры
24 ліпеня, Позірк. У беларусаў пасля таго, праз што яны прайшлі, выпрацаваўся імунітэт супраць прыходу дыктатуры ў будучыні, такое меркаванне выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 24 ліпеня ў Вільнюсе на адкрыцці выставы дызайнера Артура Вакарава пра наступствы 30 гадоў кіравання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
“Мне б хацелася, каб у гэтай выставы была іншая тэма: 30 гадоў членства Беларусі ў Еўрасаюзе ці 30 гадоў літоўска-беларускага партнёрства, — сказала палітык. — Мы павінны адзначаць свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, якія беларусы сапраўды заслужылі. Але сёння мы адзначаем 30 гадоў дыктатуры і несправядлівасці, 30 гадоў болю і пакут, 30 гадоў страчаных магчымасцей. Але таксама сёння мы адзначаем 30 год салідарнасці і супраціву”.
Дэмлідар назвала выставу “змрочным напамінам пра кошт свабоды” і пра тое, “як лёгка яе страціць і як цяжка вярнуць”. “Я лічу вельмі сімвалічным тое, што нашая сённяшняя выстава праходзіць побач з Музеем акупацый і барацьбы за свабоду ў Вільнюсе — горадзе, які стаў сапраўдным міжнародным цэнтрам для змагароў за свабоду. Больш за 30 гадоў таму літоўцы зрынулі савецкую акупацыю і вярнулі сабе незалежнасць. Да гэтага ж імкнецца і беларускі народ”, — адзначыла яна.
Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы на сваім шляху да свабоды “разлічваюць на падтрымку Літвы і іншых дэмакратычных краін”, паколькі “барацьба за свабоду не можа быць выйграна ў адзіночку”, у гэтай справе “патрэбныя саюзнікі”. “Мы ніколі не забудзем салідарнасць Літвы. Ваша гераічная барацьба за свабоду і незалежнасць натхняе ўсіх нас”, — заявіла палітык.
“Кайданкі на адным з плакатаў Артура Вакарава выдатна перадаюць сутнасць таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі на працягу 30 гадоў, — канстатавала Ціханоўская. — Але гэтая выстава прысвечана не рэжыму, а ўсім тым, хто на працягу ўсіх гэтых гадоў змагаецца супраць гэтага рэжыму. У тым ліку нашым героям — палітвязням. Кожны дзень мы памятаем пра іх і робім усё магчымае, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмы”.
Спікер адзначыла, што палітвязні зазнаюць катаванні, многіх з іх “трымаюць у рэжыме інкамунікада”. Яна вылучыла лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, сваю паплечніцу Марыю Калеснікаву, журналістаў Кацярыну Андрэеву і Ігара Лосіка, а таксама “многіх іншых людзей — дзеячаў культуры, навукі і медыя”.
“Мінулыя 30 гадоў былі найперш 30 гадамі гераічнага, няспыннага і ўпартага супраціву. Працягваецца і сёння гэты супраціў, у тым ліку культурны, — сказала Ціханоўская. — Артур Вакараў займаецца дызайнам з канца 1990-х гадоў. Яго працы за гэты час упрыгожылі вельмі шмат культурніцкіх праектаў. Я б хацела падзякаваць Артуру за плакаты — у іх адлюстраваная беларуская рэчаіснасць апошніх 30 гадоў. Я б хацела зычыць, каб мы як мага хутчэй маглі правесці гэтую выставу ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.
“Нам вельмі важна зараз трымацца разам, сустракацца, нагадваць, хто мы і адкуль. Памятаць, што аднойчы мы абавязкова вернемся дадому і адсвяткуем нашу свабодную і дэмакратычную Беларусь”, — падсумавала дэмлідар.
Выстава постараў Артура Вакарава пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі адкрылася ў цэнтры Вільнюса
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка