У Гомелі часткова абрынуўся будынак былога РАУС

27 ліпеня, Позірк. Частка нежылога будынка па адрасе вул. Сялянская, 42 у Гомелі абрынулася ўвечары 26 ліпеня, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Чыноўнік заклікаў гараджан не набліжацца да месца здарэння, адразу пасля інцыдэнту транспартны рух на адпаведным участку вуліцы быў перакрыты.
Варта адзначыць, што да 2022 года ў гэтым будынку размяшчаўся аддзел унутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра.
Раніцай 27 ліпеня прэс-служба МНС паведаміла, што “адбылося частковае абвальванне фасада неэксплутаванага адміністрацыйнага будынка з чацвёртага па першы паверх”.
“На месцы абвальвання праводзяцца работы па разборцы і ўборцы канструкцый, якія абваліліся, а таксама па пошуку магчымых пацярпелых. <…> Па стане на 06:00 27.07.2024 пацярпелых няма, працы працягваюцца. Прычына інцыдэнту высвятляецца”, — адзначыла ведамства.
Да разбору завалаў прыцягнулі 57 чалавек і 26 адзінак тэхнікі. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі УУС Гомельскага аблвыканкама, у тым ліку кінолагі, а таксама абласнога ўпраўлення Следчага камітэта.
Паводле звестак МНС, у сувязі з інцыдэнтам камісія па надзвычайных сітуацыях пры Гомельскім гарвыканкаме правяла выязное пасяджэнне.
Тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама паведаміў, што абставіны абвальвання будынка таксама разглядаліся на пасяджэнні абласнога штаба па ліквідацыі наступстваў НС. Заяўлена, што “сітуацыя на кантролі” кіраўніка рэгіёну Івана Крупко.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаІдэолагі прылічылі да нацыянальных брэндаў сістэму залпавага агню "Паланэз" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка