Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком “Раснафты” Сечыным перспектывы супрацы

30 ліпеня, Позірк. Перспектывы супрацы Беларусі з “Раснафтай” абмеркавалі 30 ліпеня па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка і старшыня праўлення гэтай расійскай кампаніі Ігар Сечын.
Прэс-служба Лукашэнкі падрабязнасцяў не прыводзіць, “Раснафта” пра перамовы не паведамляе.
На нарадзе па міжнародных пытаннях напярэдадні Лукашэнка заявіў, што ў рамках візіту ў Расію 25–27 ліпеня абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным сярод іншага новую формулу цэнаўтварэння на нафту, перадаплату за яе і ўтылізацыйны збор.
“Мы дамовіліся пра тое, што я сёння-заўтра (у залежнасці ад таго, як вы гэта падрыхтуеце) накірую яму пісьмовае пасланне, ліст, з выкладаннем сутнасці гэтых трох пытанняў”, — Тэма перадаплаты за нафту, якую Беларусі ў асноўным пастаўляе кампанія “Раснафта”, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, абурыла кіраўніка расійскай дзяржавы. Гэтага быць не можа! Якая перадаплата? Усё жыццё працавалі без перадаплаты — зможам і далей працаваць”, — так, паводле яго слоў, адрэагаваў Пуцін.сказаў ён.
17 чэрвеня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка назваў падвышэнне сусветнай цаны на нафту прычынай адмоўнага сальда ў знешнім гандлі. “Мы закупляем сырую нафту, таму гэта адыграла на павелічэнне кошту імпарту, плюс знізіліся цэны на традыцыйныя беларускія тавары на знешніх рынках”, — сказаў кіраўнік урада.
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



