Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула абсалютнага максімуму — сацыёлаг Коршунаў
31 ліпеня, Позірк. За другі квартал 2024 года колькасць заведзеных палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула 450, гэта абсалютны максімум за апошнія чатыры гады, паведаміў 31 ліпеня старшы даследчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ), былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь каршуноў на прэзентацыі свайго даследавання “Барометр рэпрэсій у Беларусі” за другі квартал 2024 года.
Паводле яго слоў, крымінальны пераслед беларусаў, нязгодных з дзейнай уладай, мае “хвалевую структуру”, як і іншыя формы рэпрэсій. Праваабаронцам і даследчыкам вядомы далёка не ўсе іх выпадкі, дадаў ён.
“Цяпер мы, верагодна, знаходзімся ў пачатку трэцяй хвалі [рэпрэсій], якая пачалася ў першым квартале 2024 года”, — зазначыў Коршунаў.
Першая хваля назіралася ў другой палове 2021 года, калі за трэці квартал было заведзена мінімум 356 спраў, другая — у сярэдзіне 2023 года (446 спраў за трэці квартал), сказаў ён.
Вядома аб 1.112 палітычна матываваных адміністрацыйных справах, якія заведзены ў другім квартале 2024 года (1.313 за першы квартал).
Адзначыўшы кароткатэрміновае зніжэнне адміністрацыйнага ціску на супернікаў рэжыму, Коршунаў нагадаў, што сярэднегадавая квартальная дынаміка паказвае ўстойлівую тэндэнцыю яго росту.
У справаздачным перыядзе колькасць новых палітвязняў перавысіла аналагічны паказчык папярэдняга квартала на 80% — 178 супраць 99. Пік прызнання асуджаных палітвязнямі прыпаў на канец 2021 года, калі за месяц такімі былі прызнаныя больш за 100 чалавек. У наступныя гады інтэнсіўнасць прызнання палітвязнямі была ніжэйшай, адзначыў Каршуноў.
Паводле даных даследніка, з 2020 года па палітычных матывах было затрымана мінімум 50 тыс. чалавек, за другі квартал 2024 года вядома аб 448 затрыманых (за першы — аб 987).
“Цяпер назіраецца нязначнае зніжэнне колькасці адвольных затрыманняў палітычных апанентаў. Колькасць затрыманняў рэзка вар’іруецца. Праз яго ўлада маштабна рэагуе на любыя раздражняльнікі, пачынаючы ад вулічных пратэстаў і заканчваючы ініцыятывамі дэмакратычных сіл”, — сказаў Коршунаў.
Па-ранейшаму “працягваецца інструментальнае прымяненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства”. У другім квартале бягучага года ў параўнанні з папярэднім кварталам прызнана “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” на 25% больш арганізацый, у “экстрэмісцкі спіс” уключана 485 чалавек, гэта амаль на 74% больш, чым за першы квартал (279).
У цэлым “высунутая ЦНІ раней гіпотэза аб тым, што ў канцы мінулага года пачалася новая “рэпрэсіўная хваля”, спраўджваецца”, заключыў сацыёлаг.
Рэпрэсіўны ціск на беларускае грамадства расце, рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі супраць тых, каго лічыць сваімі супернікамі, падсумаваў Коршунаў.
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі ўсцешаныя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка