Дырэктар Інстытута мовазнаўства: Некаторыя журналісты па тэлевізары кажуць, што мат — чароўная сіла

2 жніўня, Позірк. Злоўжыванне ненарматыўнай, абсцэннай лексікі — адна з вельмі важных сацыяльных праблем сучаснага грамадства. Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на прэс-канферэнцыі 2 жніўня.
Навукоўца адзначыў, што, “на жаль, гэту лексіку можна пачуць ва ўстановах адукацыі, у грамадскіх месцах, у сям’і, нават з экранаў тэлевізараў некаторыя журналісты апраўдваюць, што абсцэнная лексіка — гэта добра, што мат — чароўны, у ім каласальная сіла, загадка свайго роду і гэтак далей”.
“Моладдзю гэта лексіка ўспрымаецца як абсалютна нармальная, яны часта ўспрымаюць яе як даніну модзе, як своеасаблівы моўны код, які аблягчае камунікацыю з аднагодкамі, падкрэслівае прыналежнасць да пэўных сацыяльных груп, хаця злоўжыванне такой лексікай не толькі забаронена нормамі грамадскай маралі, але і павінна прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці”, — падкрэсліў спікер.
Паводле яго слоў, ненарматыўная лексіка засмечвае мову, разбурае моўную сістэму, яе прыгажосць і стройнасць і ў выніку вядзе не толькі да збяднення моўнай сістэмы, але і да дэградацыі асобы, непаўнацэннасці чалавека.
Яшчэ адной праблемай навукоўца лічыць “засмечванне мовы, злоўжыванне ў ёй запазычанай лексікай”. “З аднаго боку гэта з’ява разглядаецца як пагроза нацыянальнай культуры, а з іншага — як абсалютна натуральны працэс, таму што кожная мова на працягу свайго развіцця папаўняецца запазычваннямі, паколькі мы не жывём ізалявана”, — канстатаваў дырэктар Інстытута мовазнаўства.
На яго думку, “калі няма адпаведных з’яў ці прадметаў у сваёй мове, то ўжыванне такіх слоў як “камп’ютар”, “цюбінг” ці “сэлфі” з’яўляецца нармальным, але калі ёсць натуральныя беларускія словы, такія як “рух”, “згода” ці “выбаршчыкі”, то казаць замест іх “драйв”, “кансэнсус” і “электарат” не варта.
Патрыятызм як любоў да Радзімы “праяўляецца ў тым ліку ва ўмелым, з павагай і пашанай абыходжанні са сваёй мовай”, адзначыў Капылоў.
Пры гэтым, на яго думку, “фундаментам моўнай культуры з’яўляецца хрысціянская сістэма каштоўнасцяў”. У гэтым кантэксце ён нагадаў пачатак Бібліі: “Спачатку было слова”. “Слова — гэта палкаводзец чалавечай сілы, якое, у залежнасці ад таго, як мы ім карыстаемся, можа і лячыць, і наносіць смяротныя раны”, — лічыць навукоўца.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


