Віцебскія мытнікі затрымалі расіяніна, які ехаў з Францыі, з баявымі патронамі

6 жніўня, Позірк. Віцебскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Расіі з 39 патронамі, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Адзначаецца, што мужчына ехаў ён разам з жонкай на легкавым аўтамабілі з Францыі. У пункце пропуску “Грыгараўшчына” яны заявілі аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Аднак на надглядзе ў каробцы для рыбалоўных снасцей былі знойдзены патроны. Эксперты ўпраўлення ГКСЭ па Віцебскай вобласці пацвердзілі, што гэта вінтовачныя патроны калібра 5,6х16R, якія з’яўляюцца боепрыпасамі да ручной наразной агнястрэльнай зброі і прыдатныя для стральбы.
У дачыненні да грамадзяніна РФ узбуджана крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаванняў, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, узбраення і ваеннай тэхнікі).
Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў.
Дзяржаўны памежны камітэт перыядычна паведамляе аб спробе перавесці праз беларускую мяжу боепрыпасы.
Грамадзяніна Беларусі, які мае дачыненне да “перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз дзяржаўную мяжу”, затрымалі 29 мая ў Маладзечне (Мінская вобласць) супрацоўнікі Полацкага пагранічнага атрада пры падтрымцы сталічнага АМАПа. На месцы затрымання знойдзены “камплектуючыя для зборкі БЛА, паветраная вінтоўка “саматужнай вытворчасці”, нямецкая вінтоўка Mauser, боепрыпасы калібра 7,62 мм, кулі для дробнакалібернай вінтоўкі”.
У студзені паведамлялася, што Гродзенская мытня знайшла 98 патронаў у аўтамабілі, якім кіраваў грамадзянін Літвы. Мужчына спрабаваў уехаць у Беларусь праз пункт пропуску “Беняконі”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


