“Мінсктранс” пачаў паведамляць пра затрымкі міжнародных рэйсаў у адмысловым тэлеграм-канале

8 жніўня, Позірк. Філіял “Аўтобусны парк № 5” прадпрыемства “Мінсктранс” 5 жніўня пачаў паведамляць пасажырам пра рух па міжнародных маршрутах у адмысловым тэлеграм-канале.
Сярод іншага там публікуецца інфармацыя пра парушэнні графіка руху “праз незалежныя ад прадпрыемства прычыны (працяглае праходжанне дзяржаўных межаў, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, ДТЗ і г. д.)”.
Напрыклад, 8 жніўня рэсурс паведаміў пра спазненне аўтобуса Варшава — Мінск праз працяглае праходжання мяжы.
Праз закрыццё пунктаў пропуску на выездзе з Беларусі збіраюцца вялікія чэргі з грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



