Лябедзька анансаваў новую рэзалюцыю Еўрапарламента па беларускіх палітвязнях

10 снежня, Позірк. Адным з вынікаў міжпартыйнага форуму “8+100”, які прайшоў у Еўрапарламенце (Брусэль) 6 снежня, стане новая рэзалюцыя аб палітвязнях у Беларусі, заявіў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
У відэа, апублікаваным прэс-службай Ціханоўскай 10 снежня, Лябедзька падвёў вынікі форуму.
Рэзалюцыю, удакладніў палітык, Еўрапарламент прадставіць на наступным тыдні, “у яе аснове будзе сітуацыя вакол [лідара не зарэгістраванай партыі “Народная Грамада” палітвязня] Мікалая Статкевіча”, пра які няма інфармацыі каля дзевяці месяцаў.
Лябедзька разлічвае, што ў дакуменце таксама “будзе пункт аб стварэнні міжнароднага фонду для падтрымкі беларускіх палітвязняў”.
“Другая тэма — гэта фэйкавыя выбары ў Беларусі ў лютым 2024 года. Форум выразна заявіў, што гэта падман людзей і гэта не можа быць прызнана міжнароднай супольнасцю”, — сказаў дарадца Ціханоўскай.
Па выніках працы форуму 6 снежня была выпушчаная рэзалюцыя з асуджэннем ліквідацыі ўладамі Беларусі “дэмакратычных палітычных партый”. Заяўлялася, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы, якія пройдуць 25 лютага 2024 года “без удзелу дэмакратычных палітычных партый”, з’яўляюцца “імітацыяй, несумяшчальнай з дэмакратычнымі традыцыямі і каштоўнасцямі”, — такім чынам, яны не могуць лічыцца легітымнымі.
Беларусь на міжпартыйным форуме “8+100” прадстаўлялі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя “Зялёныя”, Рух “За Свабоду” (ліквідаваныя ўладамі), аргкамітэты па стварэнні партый “Разам” (каманда прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыкі), “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, “Народная Грамада” (не былі зарэгістраваныя).
Пра намер удзельнічаць у форуме заяўлялі прадстаўнікі ста еўрапейскіх партый.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



