У Польшчы за перавозку наркотыкаў і кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення затрыманы беларус

3 студзеня, Позірк. Паліцыя польскага Сопата 1 студзеня затрымала 32-гадовага грамадзяніна Беларусі, які кіраваў аўтамабілем BMW у стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, а таксама перавозіў значную колькасць наркотыкаў. Аб гэтым са спасылкай на інфармацыю PAP паведаміў партал мясцовага самакіравання краіны.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара паліцыі горада Люцыны Рэкоўскай, у крыві беларуса было 1,5 праміле алкаголю, а ў аналізе сліны змяшчаліся сляды марыхуаны. Пры гэтым кіроўца “адчуваў цяжкасці з самавыяўленнем”.
Адзначаецца, што пры вобшуку аўтамабіля было знойдзена 268 порцый клефедрону і некалькі порцый сушаных раслін канабіс, гашыш і іншых псіхатропных рэчываў. 3 студзеня суд разгледзіць хадайніцтва пракуратуры аб часовым арышце падазраванага.
У Польшчы захоўванне значнай колькасці наркотыкаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў, а кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення — да трох гадоў.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



