Лукашэнка прыгразіў абмежаваць “незаконную інфармацыю” ў інтэрнэце

19 студзеня, Позірк. У бліжэйшы час улады прымуць дадатковыя меры абароны “ў частцы відавочна супрацьзаконнага кантэнту” ў інтэрнэце, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Яго пазіцыя “адназначная: такога кшталту інфармацыю трэба абмяжоўваць”.
Так Лукашэнка 19 студзеня падчас рабочай паездкі ў Барысаўскі раён (Мінская вобласць) і наведвання СЗАТ “БЕЛДЖЫ” ў гутарцы з рабочымі адказаў на пытанне, “як уберагчы дзяцей ад негатыўнага ўплыву інтэрнэту”.
“Малодшы (19-гадовы Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце) увесь час там (у інтэрнэце — “Позірк”.), — сказаў ён. — Але карысці ад яго шмат. Ён мне прыносіць усю інфармацыю: “Тата, паглядзі, народ піша”.
У разуменні Лукашэнкі для абароны дзяцей “перш за ўсё трэба забяспечыць занятасць дзяцей, загрузіць іх, каб паменш часу заставалася “сядзець у інтэрнэце”.
10 ліпеня падчас наведвання ААТ “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання” Лукашэнка выказаў меркаванне аб тым, што інтэрнэт “ва ўмелых руках” можа быць “фактычна зброяй”, якая сярод іншага выкарыстоўваецца для “дэструктыўнага ўплыву на грамадства, як у Беларусі ў 2020-м” годзе”.
Падчас масавых пратэстаў 2020 года, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і гвалтам з боку сілавікоў, улады наўмысна стваралі тэхнічныя перабоі з доступам да інтэрнэту, каб перашкодзіць распаўсюджванню інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на працягу 2022–2023 гадоў былі прызнаны “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” або “экстрэмісцкімі арганізацыямі” як мінімум 19 СМІ, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі расследацыйны цэнтр. У Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, зараз знаходзяцца як найбуйнейшыя беларускія СМІ, так і “самвыдат”, а таксама рэгіянальныя выданні.
Экстрэмісцкімі матэрыяламі рознымі судамі Беларусі прызнаны практычна ўсе незалежныя СМІ і іх сацыяльныя сеткі.
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства