Ваявода Куяўска-Паморскі просіць не высылаць грамадзяніна Беларусі Юшкевіча з Польшчы да разгляду скаргі

20 студзеня, Позірк. З просьбай прыпыніць дэпартацыю з Польшчы беларускага грамадзяніна Паўла Юшкевіча звярнуўся ў “кампетэнтныя органы” ваявода Куяўска-Паморскі Міхал Штыбель, паведамляе Polskie Radio PiK.
На яго думку, з гэтым неабходна пачакаць да разгляду скаргі мужчыны ў ваяводскім адміністрацыйным судзе.
“Спадар Юшкевіч падаў начальніку Упраўлення па справах замежнікаў апеляцыю на рашэнне аб ануляванні яго дазволу на пастаяннае пражыванне, выдадзенага яшчэ ваяводам Мікалаем Багдановічам, — паведаміла медыя прэс-сакратар Штыбеля Наталля Шчарбіньска. — Аднак рашэнне было пакінута ў сіле, і 1 снежня 2023 года спадар Юшкевіч абскардзіў гэтае рашэнне ў ваяводскім адміністрацыйным судзе. Цяпер справа разглядаецца ў судзе”.
17 студзеня акадэмічная супольнасць Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, дзе выкладае Юшкевіч, правяла акцыю салідарнасці са сваім калегам з беларускім пашпартам, а потым перадала інфармацыю пра сітуацыю ваяводзе. Яшчэ адна акцыя адбудзецца 21 студзеня ў Быгдашчы — адміністрацыйным цэнтры Куяўска-Паморскага ваяводства.
Юшкевіч — ураджэнец Гродзенскай вобласці, этнічны паляк. Пераехаў у Польшчу з сям’ёй у 2008 годзе ва ўзросце 17 гадоў.
12 студзеня партал nowosci.com.pl паведаміў, што мужчыну пазбавілі дазволу на жыхарства і абавязалі пакінуць краіну на працягу 30 дзён. Адпаведнае рашэнне суд прыняў на падставе заключэння Агенцтва ўнутранай бяспекі, выдадзенага 10 гадоў таму, дзе сцвярджаецца, што Юшкевіч уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. У абарону мужчыны выступіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

СМІ: Беларуса пазбавілі ВНЖ у Польшчы пасля 16 гадоў пражывання і абавязалі на працягу месяца пакінуць краіну
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка