Беларусь абвінавачвае Захад у палітычным характары спынення паставак важных медыкаментаў
24 студзеня, Позірк. Беларусь абвінавачвае краіны Захаду ў палітычным характары спынення паставак важных медыкаментаў, вынікае з выступу начальніка аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоля Грушкоўскага 24 студзеня ў Жэневе на пасяджэнні 154-й сесіі Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ)
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць сайт пастаяннага прадстаўніцтва краіны пры жэнеўскім аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях, Дзяржаўнае агенцтва па рэгуляванні лекаў і прадукцыі аховы здароўя Вялікабрытаніі зацягвала працэдуру выдачы ліцэнзіі на экспарт у Беларусь таблетак марфіну. Гэты прэпарат, падкрэсліў ён, выкарыстоўваецца для аблягчэння стану пацыентаў, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні і ад наступстваў цяжкіх траўм.
Акрамя таго, Грушкоўскі абвінаваціў шведскую кампанію Molnlycke Health Care у адмове пастаўляць у Беларусь перавязачныя матэрыялы, неабходныя для паліятыўнага лячэння дзяцей. Польская кампанія Tarchomin Pharmaceutical Works Polfa S.A., сказаў прадстаўнік Мінздароўя, адмовілася пастаўляць лекі для лячэння эпілепсіі і саматычных захворванняў.
Брытанская кампанія Atnahs Pharma UK Limited, паводле слоў чыноўніка, спыніла экспартаваць на беларускі рынак прэпараты для лячэння астэапарозу, а фінская Orion Corporation — для лячэння хваробы Паркінсана і розных форм раку.
Падобныя факты, на яго думку, “пацвярджаюць, што палітычна матываваныя санкцыі прыводзяць да блакавання доступу да шэрагу крытычна важных медыкаментаў для найбольш уразлівых: дзяцей, людзей сталага веку, асоб, якія пакутуюць на анкалагічныя і іншых цяжкія захворванні”, а гэта не суадносіцца “з дэклараванымі заходнімі краінамі “гуманітарнымі выняткамі” пры рэалізацыі санкцыйнай палітыкі”.
У сакавіку 2023 года прадстаўнік СААЗ у Беларусі Сяргей Дыярдзіца, адказваючы на пытанне журналістаў, ці паўплывалі заходнія санкцыі на забеспячэнне насельніцтва лекамі, заявіў, што медпрэпараты дастаўляліся ў краіну, нягледзячы на цяжкасці лагістыкі.
Да гэтага прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя выказвалі супярэчлівыя меркаванні наконт санкцый. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 16 траўня 2022 года заявіў, што перабояў з пастаўкамі замежных медыкаментаў няма. Разам з тым раней ён заклікаў СААЗ садзейнічаць пастаўкам у Беларусь лекаў і медыцынскага абсталявання, а таксама працягваць аказваць міжнародную тэхнічную дапамогу.
19 чэрвеня таго ж года першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова прызнала праблемы з пастаўкамі замежных лекавых прэпаратаў з прычыны складанасці лагістыкі і аплаты, павелічэння тэрмінаў дастаўкі.
Праз некалькі месяцаў, 25 кастрычніка, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан (у 2020 годзе была намеснікам міністра аховы здароўя, да кастрычніка 2021-га — першым намеснікам міністра) заявіла, што санкцыі з’яўляюцца выклікам для сістэмы аховы здароўя. Яны прыводзяць да ўтваржння “доўгіх лагістычных ланцужкоў паставак запчастак і абсталявання, лекавых сродкаў”. Рашэнне праблемы, лічыць Богдан, заключаецца “ў пераарыентацыі на Усход і ўласнай імпартазамяшчальнай вытворчасці”.
Прадстаўнік ініцыятывы “Белыя халаты” у інтэрв’ю “Позірку” звяртаў увагу на праблемы арганізацыі меддапамогі, якія ўлады часта тлумачаць санкцыямі супраць Беларусі. “Санкцыі на медыцынскае абсталяванне ці медпрэпараты не ўводзіліся, хаця менавіта імі Мінздароўя рэгулярна тлумачыць праблемы. Іх крыніца — у злачыннай халатнасці, а часам і ў злым намеры людзей, якія ўтрымліваюць уладу, а таксама ў бяздарным кіраўніцтве сістэмай аховы здароўя. Прыцягваць за вушы гісторыю з санкцыямі — зусім маніпулятыўны ход прапаганды”, — падкрэсліў суразмоўца.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка