Мінск 22:12

Фігуранты “справы колл-цэнтраў” зараблялі на махлярстве да 1,5 млн рублёў у месяц — МУС

Фота: МУС

1 лютага, Позірк. Паводле папярэдніх падлікаў, у месяц міжнародная арганізаваная злачынная група зарабляла на махлярстве ад 1 да 1,5 млн рублёў, паведаміў 1 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Андрэй Ананенка.

Паводле яго слоў, частка грошай размяркоўвалася сярод удзельнікаў АЗГ, частка ішла на развіццё бізнесу, адкрыццё офісаў у іншых краінах.

“З гэтых грошай плаціліся заробкі і бонусы, — адзначыў Ананенка. — Калі казаць пра шэраговага супрацоўніка, іх заробак складаў ад 1 да 1,5 тыс. долараў у месяц. У іх задачу ўваходзіў толькі абзвон і пошук патэнцыйных пацярпелых. Прадстаўнікі наступнага ўзроўню маглі зарабіць у месяц да 10–15 тыс. долараў. Усё залежала ад унёску, які кожны з удзельнікаў уносіў”.

Сума выкрадзенага ў аднаго пацярпелага вагаецца ў раёне 1 тыс. рублёў. Даходзіла і да 100 тыс.

Па “справе колл-цэнтраў” праходзяць дзясяткі чалавек, 48 з іх затрыманыя ў Беларусі.

На прэс-канферэнцыі было адзначана, што ў 2023 годзе ўзбуджана 1.715 крымінальных спраў па факце махлярства. Шкода пацярпелым нанесеная на суму больш за 27 млн рублёў.

Гл. таксама:

У Мінску затрымана 48 удзельнікаў міжнароднай групы махляроў — МУС (дапоўнена)

Падзяліцца: