Мінск 14:48

Краіны ЕС больш за тыдзень не фіксуюць спроб пранікнення нелегалаў з тэрыторыі Беларусі

Ілюстратыўнае фота: Памежная ахова Польшчы

4 лютага, Позірк. За мінулыя суткі, 3 лютага, краіны Еўрапейскага саюза зноў не зафіксавалі спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх дзяржаў ЕС.

З пачатку міграцыйнага крызісу (вясна 2021 года) гэта 19-ы такі выпадак і 18-ы — з пачатку года. Спакойна на мяжы было 4, 7, 8, 12, 13, 16, 20, 21, 23, 25, 27, 28, 29, 30, 31 студзеня, 1 і 2 лютага 2024 года, а таксама 29 лістапада 2023-га.

Такім чынам, спроб няма восьмы дзень запар.

З пачатку 2024 года краіны ЕС спынілі 96 спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі. Для параўнання: у студзені 2023-га іх было зафіксавана 1.989 — у 21 раз больш, чым за аналагічны месяц гэтага года. Колькасць спроб пранікнення ў Польшчу зменшылася ў 16 разоў (з 1.398 у 2023 годзе да 87 у 2024-м), Латвію — у 74 разы (372; 5), Літву — у 55 разоў (219; 4).

Усяго ў 2023 годзе папярэджана 42.078 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25.571, Латвія — 13.863, Літва — 2.644), у 2022-м — 31.892 (Польшча — 15.655, Латвія — 5.026, Літва — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза). што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, да канца 2023 года яна заўважна знізілася, тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку 2024-га.

Штодзённая статыстыка па тэме даступная падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: