Мінск 10:24

Рашэнне дапусціць беларускіх спартсменаў да Алімпіяды ў нейтральным статусе “не носіць выключнай навізны” — Латушка

Павел Латушка
Кадр з відэатрансляцыі слуханняў КР па вызваленні палітвязняў

11 снежня, Позірк. Рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць нейтральных спартсменаў з Беларусі і Расіі да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы “не носіць выключнай навізны”, заявіў у каментарыі “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

Паводле яго слоў, “так званыя строгія крытэрыі” па допуску спартсменаў з Беларусі і РФ да міжнародных стартаў былі прынятыя МАК яшчэ 28 сакавіка гэтага года.

Латушка лічыць неабходным “дамагацца прыпынення прызнання НАК Беларусі, пашыраць і рабіць эфектыўнымі санкцыі ў дачыненні да асобных нацыянальных федэрацый”, працягнуць практыку “персанальных санкцый у дачыненні да спартыўных чыноўнікаў, якія рэалізуюць палітыку рэпрэсій і дыскрымінацыі”, узмацнення абмежавальных мер у дачыненні да “спартсменаў-прапагандыстаў, а таксама спартсменаў, афіляваных з так званымі “мілітары-структурамі”.

Народнае антыкрызіснае кіраванне, паведаміў ён, працуе над тым, каб да міжнародных стартаў былі дапушчаныя “тыя нямногія свабодныя спартсмены Беларусі, якія яшчэ працягваюць сваю прафесійную кар’еру”. “Тут мы не толькі хадайнічаем аб прызнанні прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі легітымнымі прадстаўнікамі свабоднага спорту з усімі правамі, якія вынікаюць, але і вядзем перагаворы над увядзеннем інстытута дзяржаўнага патранажу для матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі свабодным спартсменам”, — адзначыў Латушка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

НАК чакае "дакладных тлумачэнняў "дыскрымінацыйных" умоў доступу" беларускіх спартсменаў да АГ-2024

11 снежня, Позірк. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) чакае тлумачэнняў таго, на якіх умовах беларускія спартсмены могуць удзельнічаць у астатніх кваліфікацыйных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях у Парыжы, не толькі з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), але і з боку "міжнародных федэрацый як асноўных …

МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і РФ да парыжскай Алімпіяды ў нейтральным статусе

8 снежня, Позірк. Індывідуальныя спартсмены з Беларусі і Расіі дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе, вынікае з рашэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, апублікаванага 8 снежня. У той жа час, згодна з дакументам, чыноўнікі і дзяржаўныя …
Падзяліцца: