Прэм’ер Польшчы анансаваў аднаўленне 200-метровай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
29 траўня, Позірк. Буферную зону на мяжу з Беларуссю плануецца аднавіць, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, наведваючы 29 траўня размяшчэнне польскіх памежнікаў у вёсцы Дубічэ-Царкеўнэ (ля Белавежскай пушчы) разам з віцэ-прэм’ерам — міністрам нацабароны Уладзіславам Касіняк-Камышам і кіраўніком МУС Томашам Семанякам.
“Сёння тыя, хто з вамі тут служыць кожны дзень, рэкамендавалі нам як найхутчэй аднавіць буферную зону прыкладна ў 200-метровай паласе, дзе гэта неабходна для эфектыўнай працы польскіх дзяржслужбаў на мяжы. Сумесна з Мінабароны, МУС і ўсім урадам мы прымем такое рашэнне на пачатку наступнага тыдня”, — цытуе Туска TVN24.
Кіраўнік урада, адзначае партал onet.pl, не патлумачыў, што менавіта будзе ўяўляць сабой гэтая буферная зона. Выданне выказала меркаванне, што гаворка, верагодна, ідзе не пра забарону знаходжання ў прыгранічнай зоне, якая са снежня 2021 года па ліпень 2022-га ахоплівала 183 населеныя пункты, а пра больш познюю забарону, уведзеную Падляскім ваяводам у сувязі з будаўніцтвам загароды на мяжы з Беларуссю.
Туск абвясціў пра перадачу “ўсіх наяўных рэсурсаў” для абароны мяжы. “Я хачу данесці гэта да ўсіх. Тут няма месца ні для якіх перамоваў. Вы можаце выкарыстоўваць любыя даступныя метады, польская мяжа павінна быць абароненая”, — падкрэсліў ён.
Яго падтрымаў кіраўнік Мінабароны, заявіўшы афіцэрам, што ў іх распараджэнні знаходзяцца “ўсе сродкі”. Назваўшы “бандыцкім” напад нелегальнага мігранта на польскага вайскоўца, які адбыўся напярэдадні на мяжы з Беларуссю, Касіняк-Камыш адзначыў, што сітуацыя “з кожным днём становіцца ўсё больш складанай, гэта арганізаваная акцыя беларускіх службаў”.
Як паведамлялася, раніцай 28 траўня польскі вайсковец зазнаў напад мігранта, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Адзначалася, што замежнік ударыў яго нажом. За некалькі гадзін да гэтага ад рук мігрантаў пацярпелі памежнікі. Аднаго з іх ударылі пабітай бутэлькай, ён атрымаў траўмы твару і быў шпіталізаваны. На другога напалі з палкай, да якой быў прымацаваны нож.
Пазней у той жа дзень Туск заявіў, што ў сувязі з гэтым здарэннем Польшча скіравала на ахову мяжы з Беларуссю дадатковыя сілы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
З пачатку года краіны ЕС прадухілілі 17,8 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Польшча — 15,5 тыс. Травень стаў рэкордным па актыўнасці нелегалаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства